Вы тут

Лукашэнка і Аліеў правялі тэлефонную размову


Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў сёння раніцай правялі тэлефонную размову. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі становішча ў абедзвюх краінах, абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях.

Аляксандр Лукашэнка выказаў падзяку калегу за падтрымку і пастаўкі ў Беларусь вуглевадароднай сыравіны. З задавальненнем кіраўнікі дзяржаў адзначылі рост тавараабароту паміж краінамі і наяўнасць вялікага патэнцыялу ў развіцці двухбаковых адносін.

Прэзідэнт Азербайджана падрабязна праінфармаваў аб сітуацыі на армяна-азербайджанскай мяжы, давёў пазіцыю Азербайджана па вядомым інцыдэнце, які ўзнік некаторы час таму.

Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, у Беларусі спадзяюцца, што сітуацыя будзе вырашана ў бліжэйшыя дні.

Што тычыцца двухбаковага беларуска-азербайджанскага парадку, кіраўнікі дзяржаў прадметна абмеркавалі напрамкі супрацоўніцтва і рэалізацыю дамоўленасцей, якія былі дасягнуты падчас візіту Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан. У бліжэйшы час у Беларусь прыбудзе азербайджанская дэлегацыя спецыялістаў па горадабудаўніцтве, разам з беларускімі калегамі будзе прапрацаваны план пачатку будаўнічых работ у рэгіёне.

Акрамя таго, чакаецца і сельскагаспадарчая дэлегацыя з Азербайджана. Тут таксама бачыцца сур’ёзная зацікаўленасць у беларускім вопыце.

«У цэлым у рамках маючых адбыцца сустрэч будуць выбудаваны канкрэтныя планы працы беларускіх будаўнікоў і іншых спецыялістаў у Азербайджане», — адзначылі ў прэс-службе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем’і.

Палітыка

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Беларускі парадак дня нікому не дае расслабіцца, час не дазваляе.

Грамадства

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Дзяжурныя службы — вушы і вочы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. 

Палітыка

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Наперадзе юбілей беларуска-кітайскіх адносін — 30 гадоў.