Вы тут

Форум журналістаў і блогераў прайшоў у «Вялікім камені»


Індустрыяльны парк пераўтварыўся ў медыяплатформу.


У индустрыяльным парку сабраліся людзі, датычныя да фарміравання медыякантэнту. Тут адбыўся беларуска-кітайскі форум блогераў і журналістаў. З удзелам экспертаў абмеркавалі інфармацыйную бяспеку, а таксама перспектывы медыясупрацоўніцтва нашай дзяржавы з Паднябеснай.

— У святле фарміравання новага біпалярнага свету КНР становіцца альтэрнатыўнай Захаду кропкай зборкі глабальнага свету. Беларусь як стратэгічны партнёр КНР, які зрабіў свой выбар, павінна пачаць работу па інтэграцыі з кітайскім інфармацыйнай прасторай, — заўважыў у тэлеграм-канале БСЖ эксперт Пётр Пятроўскі, які ўзяў удзел у форуме. — Гэтае супрацоўніцтва павінна стаць інструментам гуманітарнай інтэграцыі двух грамадстваў, для культурнага і цывілізацыйнага разумення. У новым біпалярным свеце наша арыентацыя на КНР павінна суправаджацца інфармацыйнай інтэграцыяй. Гэта дазволіць купіраваць інфармацыйныя і іншыя гібрыдныя атакі Захаду.

Пляцоўка для правядзення форуму была абрана зусім не выпадкова. Менавіта індустрыяльны парк «Вялікі камень» (які, дарэчы, старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас свайго візіту ў Беларусь назваў «жамчужынай Вялікага Шаўковага Шляху — асноўнага транснацыянальнага праекта Паднябеснай) павінен стаць своеасаблівым калідорам для ўваходжання Беларусі ў Кітай, у прыватнасці ў яго эканамічную і геапалітычную прастору. Так лічыць палітычны аналітык, сустаршыня Беларуска-кітайскага клуба журналістаў і экспертаў Юрый Шаўцоў.

Таксама стала вядома, што на наступным тыдні падчас буйнога медыяфоруму паміж кампаніяй па развіцці індустрыяльнага парку «Вялікі камень» і Беларусім саюзам журналістаў будзе падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. Як заўважыў страшыня БСЖ Андрэй Крывашэеў, мяркуецца ўвасобіць у жыццё шэраг узаемавыгадных праектаў.

Прэв’ю: belarus.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».