Вы тут

Прадстаўніца Беларусі Полі Канабіс прайшла ў гранд-фінал конкурсу прыгажосці Miss Elite World 2021


Прадстаўніца Беларусі Полі Канабіс ўдзельнічае ў гранд-фінале конкурсу прыгажосці Miss Elite World 2021.


Miss Elite World 2021 — гэта міжнародны конкурс прыгажосці, гранд-фінал яго праходзіць цяпер у Каіры. Беларусь на конкурсе прадстаўляе прафесійная мадэль Полі Канабіс.

Удзел беларускі быў пад пагрозай. З-за праблем з візай дзяўчына пару дзён не магла трапіць у Каіір

— Часам сусвет пасылае нам пытанні ў выглядзе перашкод: ці сапраўды ты ідзе да таго, чаго хочаш, наколькі гэта для цябе важна?, — пракаментавала Полі. — Я рада, што атрымліваю гэтыя пытанні і спраўляюся з імі, таму што ведаю адказ.

У Miss Elite World прымаюць удзел больш за 30 краін. Акрамя тытула «Міс Эліта», будуць абраныя «Міс Кангеніяльнасць», «Лепшая мадэль», «Міс Папулярнасць», «Лепшы нацыянальны касцюм» і «Міс Фотагенічнасць».

Конкурс завершыцца 30 траўня.

Полі Канабіс нарадзілася і вырасла ў Мінску, з дзяцінства здымалася ў кіно і займалася мадэлінгам. Менавіта яна стала першай прадстаўніцай Беларусі на гэтым конкурсе, пры гэтым дзяўчына ўжо была фіналісткай 18 розных конкурсаў прыгажосці. Полі Канабіс працавала мадэллю ў Мілане і Бангкоку, прымала ўдзел у Colombo Fashion Week і двойчы з'яўлялася на вокладцы часопіса L'Officiel. У 2021 стала ўладальніцай тытула Miss Grand Belarus і прадстаўляла краіну ў сусветным фінале Miss Grand.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.