Вы тут

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў навацыі ў законы аб СМІ і масавых мерапрыемствах. Што змяняецца і калі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім карэктуецца заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, а таксама падпісаў закон, якім уносяцца змены ў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, паведамляе БелТА.


Фота БелТА.

Адкарэкціраваны закон аб СМІ

Пашыраецца пералік інфармацыі, распаўсюд якой у СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах забаронена. У прыватнасці, уводзіцца забарона на размяшчэнне вынікаў апытанняў грамадскай думкі, якія адносяцца да грамадзка-палітычнай сітуацыі, праведзеных без атрымання неабходнай акрэдытацыі. Таксама не дапускаецца размяшчэнне гіперспасылак на паведамленні і матэрыялы, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюд якой забаронены.

Генеральнаму пракурору, пракурорам абласцей, горада Мінска даецца права абмяжоўваць доступ да інтэрнэт-рэсурсаў і сеткавых выданнях, праз якія распаўсюджваюцца звесткі, накіраваныя на прапаганду экстрэмісцкай дзейнасці або змяшчаюць заклікі да такой дзейнасці, а таксама іншая інфармацыя, распаўсюд якой здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам.

Выпадкі абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсаў і спынення выпуску СМІ дапаўняюцца такой падставай, як прыняцце Міжведамаснай камісіяй па бяспецы ў інфармацыйнай сферы рашэння аб наяўнасці інфармацыйных паведамленняў, распаўсюджванне якіх здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам.

Устанаўліваецца, што разам з рашэннем суда выпуск СМІ можа быць спынены рашэннем Мінінфарма (напрыклад, у выпадку вынясення юрыдычнай асобе, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі СМІ, альбо заснавальніку СМІ, альбо ўладальніку сеткавага выдання двух і больш пісьмовых папярэджанняў).

Прадугледжваюцца меры, накіраваныя на мінімізацыю замежнага ўплыву на беларускі інфармацыйны рынак. Так, незалежна ад часу стварэння СМІ, іх заснавальнікамі не могуць выступаць замежныя юрыдычныя асобы, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, а таксама юрыдычныя асобы з замежным удзелам.

Уводзіцца магчымасць пазбаўлення акрэдытацыі журналіста СМІ, калі ім або юрыдычнай асобай, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі СМІ, парушаны устаноўлены парадак акрэдытацыі, альбо распаўсюджаныя звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і ганяць дзелавую рэпутацыю арганізацыі, акрэдытаваныя журналісты, альбо здзейснена наўмыснае супрацьпраўнае дзеянне ў працэсе прафесійнай дзейнасці .

Замацоўваецца магчымасць абмежавання доступу да копіі інтэрнэт-рэсурсу, доступ да якога раней быў абмежаваны.

Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.


Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў навацыі ў законе аб масавых мерапрыемствах. Змяненні для арганізатараў, журналістаў і не толькі

Выключаецца паведамляльны парадак арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Пасля ўступлення закона ў сілу ўсе масавыя мерапрыемствы павінны праводзіцца выключна на падставе дазволу мясцовых органаў.

Забараняецца збор, атрыманне і выкарыстанне грашовых сродкаў і іншай маёмасці, выкананне работ, аказанне паслуг для пакрыцця расходаў, абумоўленых прыцягненнем да адказнасці за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Уводзіцца забарона асвятлення ў рэжыме рэальнага часу масавых мерапрыемстваў, праводзімых з парушэннем устаноўленага парадку, у мэтах іх папулярызацыі або прапаганды. Гэта забарона будзе распаўсюджвацца ў тым ліку на журналістаў сродкаў масавай інфармацыі.

Журналістам пры выкананні сваіх абавязкаў забараняецца выступаць у якасці арганізатараў або ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў.

Мясцовыя органы і органы ўнутраных спраў надзяляюцца правам прыпыняць работу інфраструктуры (гандлёвых аб'ектаў, аб'ектаў грамадскага харчавання, транспарту, кірмашоў, арганізацый усіх форм уласнасці) у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў і па маршрутах перамяшчэння іх удзельнікаў.

Замацоўваецца адказнасць палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў за публічныя заклікі сваіх кіраўнікоў і членаў кіруючых органаў да арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства да атрымання дазволу на яго правядзенне.

Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.