Вы тут

Петрышэнка: У дзіцячых лагерах неабходна выконваць рэкамендацыі па прафілактыцы COVID-19


У летні перыяд плануецца аздаравіць звыш 340 тысяч дзяцей. Аб гэтым расказаў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка на нарадзе аб гатоўнасці да правядзення дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі 2021 года, якая адбылася ў Савеце Міністраў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.


Фота: rzn.one

Віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што асаблівы акцэнт павінен быць зроблены на недапушчальнасці адкрыцця лагераў без абавязковага выканання выпрацаваных у краіне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў і рэкамендацый па прафілактыцы і распаўсюджванні каранавіруснай інфекцыі.

На правядзенне дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі 2021 года выдзелена Br46,6 млн сродкаў рэспубліканскага бюджэту. У тым ліку Br44,4 млн — на патанненне кошту пуцёвак у аздараўленчыя, спартыўна-аздараўленчыя лагеры, Br1,6 млн — на набыццё пуцёвак у лагеры для льготных катэгорый дзяцей, Br0,6 млн — на аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы стацыянарных лагераў да работы ў летні перыяд.

Кошт пуцёўкі складзе ад Br108 да Br617 у залежнасці ад тыпу лагера і тэрміну знаходжання. Сярэдні кошт пуцёўкі ў кругласутачны аздараўленчы лагер на 18 і больш дзён — Br496 (памер патаннення цаны за кошт дзяржаўных сродкаў складзе Br205); у дзённы аздараўленчы лагер — Br127 (памер патаннення — Br85). Частку затрат будуць кампенсаваць за кошт сродкаў прадпрыемстваў, прафсаюзаў, а таксама мясцовых бюджэтаў.

На нарадзе таксама абмяркоўваліся актуальныя пытанні падрыхтоўкі да пачатку аздараўленчай кампаніі. Асаблівая ўвага ўдзелена неабходнасці поўнага ўкамплектавання лагераў падрыхтаванымі кадрамі, ажыццяўленню бяспекі, стварэнню камфортных умоў для пражывання, забеспячэнню належнай арганізацыі выхаваўчага і адукацыйнага працэсаў, правядзенню патрыятычных, культурна-масавых і фізкультурна-спартыўных мерапрыемстваў, сістэмнаму кантролю за функцыянаваннем дзіцячых аздараўленчых устаноў на працягу ўсёй летняй аздараўленчай кампаніі. Па выніках нарады былі выпрацаваны дадатковыя прапановы і меры, накіраваныя на ўдасканаленне арганізацыі гэтай работы, дадзены адпаведныя даручэнні дзяржаўным органам.

Сярод удзельнікаў нарады — кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, намеснікі старшынь аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, БРСМ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».