Вы тут

Мы родам з Граўжышак


Народны ансамбль «Граўжанцы» не перастае здзіўляць сваімі непаўторнымі галасамі, душэўнымі песнямі, зладжаным жывым акампанементам.


Адна з адметнасцяў гурта ў тым, што ўсе ўдзельнікі — і музыканты, і пявунні — родныя і сваякі. А душа калектыву, несумненна, — пазітыўны і настраёвы гарманіст і баяніст Васіль Сідаровіч. Да яго, як да сонца, горнуцца ўсе артысты, з ім не бывае сумна, бо самабытны талент заўсёды прыцягвае. Цяпер такія сямейныя калектывы, у якіх больш за дзесяць чалавек, нячаста ўбачыш, пачуеш. «Граўжанцы» трымаюць марку, шануюць сваю рэпутацыю і аўтарытэт!

Нядаўна давялося пабыць у Ашмянскім раёне і наведаць Граўжышкі. А якая сустрэча з гэтай вядомай вёскай, калі не пабачыш адмысловых артыстаў, не паслухаеш іх мілагучнае выкананне? Гэтым разам гурт рэпеціраваў перад адказным канцэртам. Побач з Васілём Міхайлавічам шчыравалі яго стрыечны брат Эдуард Булкевіч і дзве сваячкі Алены —
Кашчыц і Сальмановіч (на фота). На сайце «Звязды» можна паглядзець нават невялікае відэа з гэтай сустрэчы.

Анатоль КЛЯШУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.