Мінпрыроды запрашае ўзяць удзел у 1-й Міжнароднай спецыялізаванай экалагічнай выстаўцы-форуме «Ecology Expo — 2021» і XVІ Рэспубліканскім экалагічным форуме, якія пройдуць 3-5 чэрвеня ў Мінску.
Удзел у гэтых мерапрыемствах — унікальная магчымасць для росту дзелавой актыўнасці, абмену перадавым і міжнародным вопытам у экалагічнай сферы.
У рамках выстаўкі-форуму будзе прадэманстраваны комплекс інавацыйных ідэй, вытворча-тэхналагічных дасягненняў у вобласці аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў. У ліку прыярытэтаў — работа па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, пераход на зялёныя тэхналогіі, падтрымка ўстойлівых мадэляў спажывання і вытворчасці, экалагічна дружалюбны лад жыцця.
Асноўная тэма XVІ Рэспубліканскага экалагічнага форуму — «Уцягванне грамадскасці ў прыняцце экалагічных рашэнняў». Работа будзе арганізавана ў фармаце пленарнага пасяджэння і тэматычных секцый, а таксама разнастайных акцый, прэс-мерапрыемстваў, канцэртнай праграмы, рэспубліканскіх конкурсаў экалагічнай скіраванасці.
Плануецца, што ў мерапрыемствах на працягу трох дзён возьме ўдзел больш за 250 дэлегатаў і гасцей, уключаючы міжнародных экспертаў, прадстаўнікоў прыродаахоўных службаў, органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў адукацыі і культуры, грамадскіх аб'яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі.
Упэўнены, што дзякуючы нашым сумесным намаганням «Ecology Expo — 2021» і XVІ Рэспубліканскі экалагічны форум стануць агульнанацыянальнай дыялогавай пляцоўкай і дазволяць выйсці на новыя кірункі развіцця зялёных тэхналогій, будуць спрыяць наладжванню дзелавых кантактаў у пытаннях аховы навакольнага асяроддзя.
Час правядзення |
Назва мерапрыемства |
3 чэрвеня 2021 года |
|
11.30 – 13.00 |
Урачыстае адкрыццё выставы-форума і экалагічнага форума, агляд экспазіцыі (выставачны комплекс, пр. Пераможцаў, 14) |
10.00 –14.00 |
Работа маладзёжнай інтэрактыўнай пляцоўкі «Зялёныя школы: важна, патрэбна, цікава!» (выставачны комплекс, пр. Пераможцаў, 14) |
13.30 – 15.00 |
Работа інтэрактыўнай пляцоўкі «Маладзёжныя паслы МУР: пра экалогію неабходна клапаціцца» (выставачны комплекс, пр. Пераможцаў, 14) |
10.00 – 18.00 |
Кірмаш-фестываль «Пастарнак», вулічная святочная праграма (выставачны комплекс, пр. Пераможцаў, 14, адкрытая пляцоўка) |
14.00 – 16.00 |
Правядзенне тэматычных мерапрыемстваў: (выставачны комплекс, пр. Пераможцаў, 14) |
VI Міжнародны водны форум «Крыніцы Беларусі» |
|
Тэматычная секцыя, прымеркаваная да 20-годдзя ГКЭС Мінпрыроды «Далучэнне грамадскасці да прыняцця экалагічна значных рашэнняў» |
|
Тэматычная секцыя «Аб захаванні і аднаўленні натуральных экасістэм» |
|
4 чэрвеня 2021 года |
|
9.00 – 12.30 |
Наведванне прадпрыемстваў дэлегацыямі форума (па асобным плане) |
10.00 – 16.00 |
Работа маладзёжнай інтэрактыўнай пляцоўкі «Зялёныя школы: важна, патрэбна, цікава!» (выставачны комплекс, пр. Пераможцаў, 14) |
|
Правядзенне тэматычных мерапрыемстваў: |
9.00 – 12.30 |
Секцыйныя пасяджэнні VI Міжнароднага воднага форума «Крыніцы Беларусі» (працяг першага дня, гасцініца «Беларусь», вул. Старажоўская, 15) |
10.00-12.00 |
Кліматычнае рэгуляванне ў Рэспубліцы Беларусь з улікам прыняцця «Зялёнага пагаднення» ЕС (выставачны комплекс, пр. Пераможцаў, 14) |
10.00-12.00 |
Круглы стол «Удасканаленне сістэмы абыходжання з адходамі» (выставачны комплекс, пр. Пераможцаў, 14) |
9.30-12.30 |
Правядзенне фінала экалагічнага конкурса «Belarus Green Awards 2021» (выставачны комплекс, пр. Пераможцаў, 14) |
14.00-16.00 |
Пленарнае пасяджэнне «Новыя падыходы да фарміравання экалагічнай палітыкі праз прызму «зялёнага» развіцця» (гасцініца «Вікторыя», пр. Пераможцаў, 59, кангрэс-хол «Юпіцер») |
16.00-16.20 |
Цырымонія ўзнагароджання (гасцініца «Вікторыя», пр. Пераможцаў, 59, кангрэс-хол «Юпіцер») |
Андрэй ХУДЫК, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА
На гэтым тыдні досыць хутка наступіла доўгачаканае цёплае лета.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.