Вы тут

Мішка Міла цяпер у заапарку


Больш за месяц таму фотасесія з маленькім медзведзянём, якое згубілася каля Плешчаніц, што ў Лагойскім раёне, нарабіла шмат шуму. Многія патрабавалі прыцягнуць да адказнасці мужчыну, які пазіраваў з жывёлай. Яшчэ больш людзей перажывалі пра лёс касалапага: ці знойдзе ён сваю сям'ю.


Фота: www.goodfon.ru

Як толькі стала вядома аб медзведзяняці, якое заблудзіла, сітуацыю ўзялі пад кантроль тэрытарыяльныя органы Мінпрыроды. Цяпер эмоцыі засталіся ў мінулым, а ёсць вынікі ўсебаковай праверкі. «Калі старанна вывучаеш абставіны справы, усё аказваецца трохі не так, як падаецца па гарачых слядах, на эмоцыях. Пачну з таго, што цяпер маленькая мядзведзіца знаходзіцца ў бяспецы — на ператрымцы ў Мінскім заапарку, — дзеліцца Леанід ІСАЧАНКА, намеснік начальніка аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем зямель, нетраў, біяразнастайнасці, асабліва ахоўных тэрыторый Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. — Праверка паказала, што саставу адміністрацыйнага правапарушэння — самавольнай канфіскацыі дзікай жывёліны, уключанай у Чырвоную кнігу, з месцаў натуральнага жыхарства, не было. Таму што населены пункт — гэта ніяк не натуральнае асяроддзе для дзікай жывёліны. Несумненна, мядзведзіца, якая апынулася па-за звыклай абстаноўкай, адчувала стрэс, але, зноў жа, яна сама прыйшла ў населены пункт, мясцовыя жыхары яе не выманьвалі з лесу».

У гэтым выпадку можна толькі казаць пра жаданне людзей рабіць сэлфі, здымаць відэа з нагоды і без. У тым ліку тады, калі патрэбна дапамога, а не фотасесія. У сітуацыі, якая склалася, трэба было ўсяго толькі праінфармаваць МНС ці міліцыю, мясцовую інспекцыю ПРіАНА або лясгас. Ва ўсіх гэтых структурах выпрацаваны алгарытм сумесных дзеянняў у розных выпадках: і калі жывёла адбілася ад статку, і калі яна пацярпела, напрыклад, у ДТЗ.

Каб ведаць, як чалавеку паводзіць сябе пры сустрэчы з дзікімі жывёлінамі, раім прачытаць рэкамендацыі Мінпрыроды, размешчаныя на сайце ведамства ў раздзеле «Навіны» ад 15 красавіка 2021 года (спасылка — у QR-кодзе).

У Мінскі заапарк мядзведзіцу перадалі 8 мая, яе назвалі Міла.

Маргарыта ДРАЗДОВА

Загаловак у газеце: У свеце жывёл

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.