Вы тут

Дэпутаты прынялі заяву адносна «абуральных дзеянняў» з дзяржсцягам у Рызе


Савет Рэспублікі ініцыяваў заяву з нагоды «абуральнага інцыдэнту» з дзяржаўным сцягам у Рызе. Аб гэтым БелТА паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў. Дэпутаты на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і сенатары на пасяджэнні Савета Рэспублікі прынялі гэтую заяву.


Сёння адбылося пасяджэнне прэзідыума Савета Рэспублікі, на якім прынята рашэнне аб тым, што адпаведная заява будзе зроблена на маючай адбыцца сесіі. Ініцыятыва падтрымана дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.

«Мы абураныя тымі дзеяннямі, якія ажыццёўлены высокапастаўленымі палітычнымі і дзяржаўнымі дзеячамі Латвійскай Рэспублікі ў Рызе ў дачыненні да дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь», — сказаў Сяргей Рачкоў.

Пазіцыя сенатараў такая: дадзеная акцыя з’яўляецца працягам недружалюбнай палітыкі Латвіі ў адносінах да Беларусі. І Нацыянальны сход расцэньвае гэта як парушэнне нормаў міжнароднага права. Дзеянні латвійскіх чыноўнікаў руйнуюць рэшткі даверу і добрых адносінаў паміж нашымі дзяржавамі.

«Абурае і тое, што краіны Еўропы зрабілі выгляд, што не заўважылі гэту абуральную падзею. Краіны, якія спрабуюць нас вучыць дэмакратыі, добрым манерам, не заўважылі, як сярод белага дня мэр і міністр замежных спраў Латвійскай Рэспублікі здымае дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь — удзельніцы чэмпіянату свету па хакеі. Фактычна, ператвараючы гэта ў палітычнае шоў», — дадаў Сяргей Рачкоў.

Такая маўклівая згода супярэчыць этыцы міжнародных адносін. «Разлічваем на тое, што кіраўніцтва Латвійскай Рэспублікі зробіць адпаведныя высновы, прынясе афіцыйныя выбачэнні Рэспубліцы Беларусь. І будзе выбудоўваць адносіны з нашай краінай на аснове добрасуседства, узаемнай павагі і неўмяшання ва ўнутраныя справы», — сказаў на заканчэнне член Савета Рэспублікі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».