Вы тут

Навошта прышчэпкі?


У апытанні на тэму «Што вы ведаеце пра вакцынацыю?» медыкі прапануюць паўдзельнічаць усім ахвотным на сайце Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Яно размешчана ў раздзеле «Апытанні» на галоўнай старонцы і будзе даступна да 10 чэрвеня бягучага года.


Фота: pixabay.com

— З кожным годам адносіны насельніцтва да прышчэпак становяцца ўсё больш неадназначныя, нягледзячы на тое, што менавіта ўсеагульная вакцынацыя прывяла да практычна поўнага знікнення некаторых небяспечных інфекцыйных хвароб. Шэрагі актыўных прыхільнікаў абавязковай вакцынацыі растуць, зрэшты, як і іх апанентаў, якія сцвярджаюць, што прышчэпкі — гэта «страшная бяда». Пры гэтым няправільная трактоўка інфармацыі пра вакцынацыю вядзе да фарміравання і распаўсюджвання памылковых поглядаў, — кажа ўрач-эпідэміёлаг, загадчык аддзялення імунапрафілактыкі аддзела эпідэміялогіі Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Марына Качкан.

Спецыяліст кажа, што сёння ўсё больш бацькоў ухіляецца ад прышчэпак свайму дзіцяці з прычыны хваробы ці ўвогуле без тлумачэння. Супрацьпаказанні да прышчэпак, вядома, існуюць, але іх не так шмат. І ў выніку такіх неабдуманых адмоў, першай мішэнню для інфекцыйных хвароб, як правіла, становяцца дзеці.

— Вакцынацыя папярэджвае развіццё захворвання, і калі большасць людзей прышчэплена, за кошт фарміравання калектыўнага імунітэту зніжаецца інтэнсіўнасць цыркуляцыі ўзбуджальніка, у выніку чаго адбываецца рэгіянальная ліквідацыя захворвання. Факты пацвярджаюць, што пры зніжэнні ахопу насельніцтва прышчэпкамі колькасць захворванняў адром, коклюшам і іншымі кіраванымі інфекцыямі расце, — кажа Марына Качкан.

Нагадаем, што ў Беларусі імунізацыя з'яўляецца бясплатнай і даступнай працэдурай для ўсіх. Вакцыны, якія выкарыстоўваюцца, адобраны Міністэрствам аховы здароўя.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.