Вы тут

Алімпійскія гульні перамогуць пандэмію


За два месяцы да старту Алімпійскія гульні ў Токіа набываюць усё большую папулярнасць і актуальнасць. Паступова, алімпіяда ўступае ў правы галоўнай падзеі ўжо пяцігодкі. Расказваем, што новага адбываецца ў алімпійскім руху.


1. Міжнародны алімпійскі камітэт і фармакалагічныя кампаніі Pfіzer і BіoNTech падпісалі мемарандум аб прадастаўлення свайго прэпарату для вакцынацыі ад каранавіруса ўдзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Токіа.

Чакаецца, што значная частка ўдзельнікаў Гульняў будзе вакцынавана яшчэ да прыезду ў Японію.

2. Каля 60 тысяч тэстаў на каранавірус будуць праводзіць штодзённа на Алімпійскіх гульнях у Токіа. Аб гэтым паведаміла старшыня арганізацыйнага камітэта Гульняў Сэйка Хасімота. Віцэ-прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Джон Коўтс адзначыў, што ў час правядзення Гульняў арганізатары спадзяюцца ў першую чаргу на сістэму тэсціравання на каранавірус, а не на папярэднюю вакцынацыю.

Яшчэ ў красавіку арганізатары Алімпіяды дамовіліся аб штодзённых тэстах для спартсменаў і тых, хто з імі кантактуе. Астатнія ўдзельнікі Гульняў будуць правярацца на каранавірус толькі першыя тры дні іх знаходжанне ў Токіа. Затым рэгулярнасць тэсціравання будзе залежаць ад іх кантактаў.

3. Міжнародны алімпійскі камітэт запэўніў, што рэжым надзвычайнай сітуацыі ў Токіа праз каранавірус не паўплывае на правядзенне Алімпійскіх гульняў. Колькасць членаў замежных дэлегацый на Алімпійскіх і Параалімпійскіх гульнях складзе каля 78 тысяч чалавек, гэта прыкладна на 100 чалавек менш першапачатковай колькасці. Прадстаўнікам кіраўніцтва замежных дзяржаў будзе рэкамендавана знаходзіцца ў Японіі максімальна кароткі тэрмін, не карыстацца грамадскім транспартам і не выязджаць за межы Токіа.

4. Да пачатку старту Гульняў XXXІІ Алімпіяды ў Токіа засталося размеркаваць 30 % ліцэнзій. Гэтая інфармацыя з'явілася пасля пасяджэння выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта. Як паведамляе афіцыйны сайт МАК, больш за 7800 спартсменаў атрымалі права выступіць у Токіа. На 12 мая размеркавана 70 працэнтаў ліцэнзій.

«У многіх відах спорту кваліфікацыйныя спаборніцтвы завяршыліся. Астатнія 20 % ліцэнзій будуць размеркаваны паміж атлетамі згодна з сусветным рэйтынгам, яшчэ 10 % квот застанецца разыграць на спаборніцтвах. Крайні тэрмін фармавання спісаў атлетаў — 29 чэрвеня», — гаворыцца ў паведамленні. Беларуская каманда мае ў сваім актыве 87 пуцёвак у алімпійскі Токіа.

5. Алімпійскі чэмпіён 2008 года Аляксандр Багдановіч абраны старшынёй камісіі спартсменаў Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Яго намеснікам абраны Міхаіл Грабоўскі. Сакратаром камісіі стала Кацярына Галкіна.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».