Вы тут

Макей: абсалютна на ўсе санкцыі і абмежавальныя метады Беларусь адкажа адэкватным чынам


Сёння пад добрапрыстойнымі праваабарончымі падставамі мы назіраем спробу пазбаўлення Беларусі заваяванага ёю за чвэрць стагоддзя суверэнітэту, мэтанакіраваную атаку на нашу незалежнасць з боку заходніх краін. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей, выступаючы ў Авальнай зале Дома ўрада, перадае карэспандэнт БелТА.


"Нармальныя з пункту гледжання разумнага сэнсу інтарэсы самога Захаду, яго грамадзян, роўна, як і нашых суайчыннікаў, вокамгненна і без ваганняў прыносяцца ў ахвяру дзеля дасягнення зададзенай мэты", - лічыць міністр.

Ён працытаваў словы дарадца па нацыянальнай бяспецы былога прэзідэнта ЗША Джона Болтана, сказаныя літаральна два тыдні таму: "Украіну і Беларусь трэба прыняць у НАТА для таго, каб ліквідаваць шэрую зону, якая ўзнікла паміж Расіяй і краінамі Паўночнаатлантычнага альянсу. Беларусь - гэта самая складаная задача з ўсіх. Членства ў альянсе даволі доўгі час было неверагодным. Аднак, як бы цяжка гэта ні было, ЗША не могуць пакінуць яе Маскве без пярэчанняў". Гэта словы адстаўнога чыноўніка, які, дарэчы, наведваў Беларусь і з'яўляецца рупарам рэальных настрояў, якія існуюць у Вашынгтоне і на Захадзе ў цэлым.

"І заўважце, гаворка тут не ідзе пра праваабарончыя каштоўнасці, а пра канкрэтныя інтарэсы. Такая сёння дыпламатычная рэальнасць для нашай краіны", - працягнуў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, як бы ні хацелася беглым ворагам незалежнай Беларусі, краіна падтрымлівае канструктыўныя адносіны з пераважнай большасцю партнёраў на розных кантынентах. "Наша адкрытасць і настроенасць на канструктыўнае рашэнне пытанняў даведзена да знешніх партнёраў на розных узроўнях. Аднак, на жаль, нашы аргументы хочуць чуць не ўсе", - заявіў Уладзімір Макей

Міністр падкрэсліў, што канкрэтныя дзеянні Захаду паказваюць:

"З правалам ўзяць з наскоку Беларусь яны ўзяліся за іншыя метады".

"Агульнае шальмаванне беларускага народа і дзяржавы стала звычайнай з'явай на Захадзе", - сказаў міністр. Паводле яго слоў, тое, што сёння адбываецца на заходнім флангу Беларусі, абсалютна не ўкладваецца ў нармальную карціну міжнародных і міждзяржаўных адносін. "Бессэнсоўна спрабаваць растлумачыць гэта класічнымі парадыгмамі, завязанымі на прагматычнасць, інтарэсы людзей, захаванне міру і стабільнасці ў рэгіёнах. Усё гэта спрэс адкідаецца нашымі так званымі партнёрамі", - канстатаваў Уладзімір Макей.

Міністр распавёў пра санкцыі з боку Захаду, фінансавымй падсілкоўванні і ўтрыманні збеглых марыянетак.

"Розныя сцэнары па дэстабілізацыі сітуацыі радыкальнымі і сілавымі метадамі рэалізуюцца з адной мэтай - ператварыць Беларусь у краіну-ізгоя. Прыкладаў маса", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Ён упэўнены ў тым, што далейшая эскалацыя ні да чаго добрага не прывядзе, і заклікаў заходніх партнёраў адумацца. "Праблемы павінны вырашацца за сталом перагавороў - гэта наша прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Міністр заявіў, што на абсалютна ўсе санкцыі і абмежавальныя метады Беларусь адкажа адэкватным чынам.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.