Вы тут

Сцяг БДУ пабывае ў ста кутках Беларусі


У рамках веламарафону «100 гарадоў да 100-годдзя ВНУ» сімвал універсітэта правязуць па розных гарадах і знакавых месцах нашай краіны. Галоўны сімвал універсітэта быў прыняты ў 2002 годзе. Сіні колер палотнішча сімвалізуе навуку, а размешчаная ў яго цэнтры папараць увасабляе імкненне да ведаў, веры і шчасця.


Старт быў дадзены 25 мая ва ўнутраным дворыку Студэнцкага гарадка БДУ. Ва ўрачыстай абстаноўцы сцяг марафонцам перадаў прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Іван Янушэвіч.

Першы маршрут прайшоў па знакавых мясцінах горада-героя Мінска, па веладарожцы ўздоўж набярэжнай ракі Свіслач, Нямігі да Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і галоўнага корпуса БДУ.

Акцыя аб'яднае кратную юбілейнай даце колькасць студэнтаў, супрацоўнікаў і выпускнікоў БДУ. Удзельнікі прывязуць часцінку альма-матар у родны горад ці вёску, калі ў рамках маршруту наведаюць асноўныя славутасці сваёй малой радзімы. Далучыцца да акцыі можа любы ахвотны студэнт, супрацоўнік або выпускнік БДУ.

Плануецца, што сцяг БДУ будзе з'яўляцца ў розных кутках Беларусі штотыдзень. Завершыцца веламарафон 30 верасня ва ўнутраным дворыку ўніверсітэта. У гэты дзень адбудзецца ўрачыстая перадача сімвала вядучай ВНУ кіраўніцтву і ўручэнне ўдзельнікам маштабнай акцыі памятнага медалю веламарафону «BSU 100». Акрамя таго, тут прадставяць сувеніры з месцаў, у якіх пабывае сцяг БДУ. За ходам веламарафону можна сачыць на старонках Студэнцкага гарадка БДУ «УКантакце» і «Інстаграм».

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДУ

Загаловак у газеце: Сцяг БДУ пабывае ў ста кутках Беларусі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?