Вы тут

Нас чакаюць дажджы, кароткачасовыя, але ўсё ж


Апошнія дні вясны надвор’е ўпарта імкнецца даказаць нам, што на парозе ў нас гарачае лета. Так, месцамі сонца неабыякава прыгрэе, але пакуль ўстойлівага цяпла мы яшчэ не бачылі. Вось і ў гэтыя выхадныя будзе дастаткова цёпла (ад плюс 14 градусаў да 24 цяпла), але настрой «маладога лета» сапсавалі кароткачасовыя дажджы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота з архіва. Аўтар: Анатоль Кляшчук.

Напрыклад, заўтра ўначы ўмовы надвор’я ў нашай краіне будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, а ўдзень адаб’ецца ўплыў малаактыўных франтальных раздзелаў. Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, удзень пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра гэтай ноччу ад плюс 6 градусаў да 11 цяпла, удзень сонца на ўсю моц «раскачыгарыць» і будзе ўжо ад плюс 18 градусаў да 24 градусаў са знакам плюс. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

Айчынныя сіноптыкі адзначаюць, што ў пятніцу і суботу адаб’ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы і атмасферных франтоў. Будзе воблачна з праясненнямі.

У пятніцу, 28 мая, уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах пройдуць навальніцы. Уначы і раніцай магчымы слабы туман. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы ў гэтыя суткі ўсталюецца ад плюс 7 градусаў па паўночным захадзе да 15 цяпла па паўднёвым усходзе краіны. Удзень будзе таксама цёпла — ад плюс 16 градусаў да 21 цяпла, месцамі паветра прагрэецца да плюс 23 градусаў вышэй за нуль.

У суботу, 29 мая, уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі «сінявокай» пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай слабы туман. Вецер паўночна-заходні, паўночны ўмераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 6 градусаў па захадзе да 15 цяпла па ўсходзе краіны, удзень паветра будзе разагравацца не больш чым да 14–19 цяпла, і толькі месцамі — да плюс 21 градуса. Ужо амаль лета, але не зусім...

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».