Вы тут

Валерый Садоха — пра падрабязнасцi падрыхтоўкi да выстаўкi Экспа-2020


Пра падрабязнасцi падрыхтоўкi да выстаўкi спыталi дырэктара Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерыя Садоху.


— Валерый Яўгенавiч, для падрыхтоўкi да выстаўкi Экспа-2020 у Дубаi створана ўрадавая група. Чаму гэта мерапрыемства мае такую значнасць? Якiя выгоды эканамiчныя i iмiджавыя прыносiць удзел у выстаўцы? Чаму трапiць на Экспа-2020 iмкнуцца многiя краiны свету?

— Сусветная выстаўка ЭКСПА — адна з самых маштабных мiжнародных падзей у выставачнай сферы, на якой усе краiны свету паказваюць свае найноўшыя вынаходкi i тэхналогii, самыя прагрэсiўныя дасягненнi, сваю гiсторыю, культуру i традыцыi. Менавiта на сусветных выстаўках былi прадстаўлены такiя вынаходкi, як швейная машына, тэлефон, эскалатар, рэнтгенаўскi апарат, сэнсарныя экраны, чалавекападобныя робаты, а таксама Эйфелева вежа i кола агляду. Першая выстаўка ЭКСПА адбылася ў 1851 годзе ў Лондане. З тых часоў праведзена ўжо 50 такiх выставак: 27 — у Еўропе, 13 — у Паўночнай Амерыцы, 8 — у Азii, 2 — у Аўстралii. ЭКСПА-2020 пройдзе ў Дубаi (ААЭ) i стане першай такой выстаўкай у рэгiёне Блiзкага Усходу, Афрыкi i Паўднёвай Азii.

Мерапрыемства працягнецца шэсць месяцаў — з 1 кастрычнiка 2021 года да 31 сакавiка 2022-га. Удзельнiкi будуць дэманстраваць iнавацыi i тэхналогii, абменьвацца iдэямi, наладжваць i развiваць супрацоўнiцтва ў адпаведнасцi з галоўнай тэмай выстаўкi — «Аб'ядноўваючы розумы, ствараем будучыню». Свой удзел у ЭКСПА-2020 пацвердзiлi больш за 190 краiн свету. Чакаецца, што колькасць наведвальнiкаў за паўгода дасягне 25 мiльёнаў чалавек, прычым каля 70 працэнтаў з iх — госцi з замежных краiн.

Удзел у выстаўцы ЭКСПА — гэта перш за ўсё iмiджавае мерапрыемства для любой краiны. Аднак пры правядзеннi належнай папярэдняй падрыхтоўкi можна разлiчваць не толькi на наладжванне кантактаў з патэнцыяльнымi партнёрамi, але таксама i на заключэнне кантрактаў i прыцягненне iнвестыцый, бо форум дае рэальную магчымасць сустрэцца на адной дзелавой пляцоўцы як з бiзнес-коламi ААЭ i краiн Персiдскага залiва, так i з прадстаўнiкамi больш за 190 краiн, якiя прымаюць удзел у ЭКСПА.

— Якiя задачы ставiць Беларусь у плане ўдзелу ў Экспа-2020, у тым лiку ў рамках пераадолення негатыўных эканамiчных наступстваў ад пандэмii?

— Удзел Беларусi ў ЭКСПА-2020 будзе садзейнiчаць вырашэнню шэрагу найважнейшых стратэгiчных задач. Для нашай краiны гэта, як ужо адзначалася, iмiджавае мерапрыемства: пазiцыянаванне Беларусi на мiжнароднай арэне як перспектыўнага i надзейнага партнёра. Таксама форум — выдатная магчымасць для пошуку новых рынкаў збыту, стратэгiчных партнёраў, прыцягнення iнвестыцый у высокатэхналагiчныя i навукаёмiстыя галiны. Удзельнiчаючы ў выстаўцы, беларускiя спецыялiсты могуць вывучыць i потым выкарыстоўваць вопыт iншых удзельнiкаў для развiцця новых тэхналогiй у нашай краiне. I, канешне, ЭКСПА — пляцоўка для прэзентацыi эканамiчнага патэнцыялу нашай краiны, найбольш значных iнавацыйных напрацовак, тэхналогiй у розных сферах. Акрамя таго, мiльёны гасцей выстаўкi пазнаёмяцца з турыстычным патэнцыялам Беларусi i, мяркую, ацэняць нашу нацыянальную самабытнасць, гiсторыка-культурную спадчыну, спартыўныя дасягненнi, народныя майстэрства, кухню, традыцыi.

— Дубай — эмiрат, якi стараецца здзiўляць увесь свет сваiм патэнцыялам, размахам пабудоў i прыгажосцю. I Экспа-2020 заяўлена як самае вялiкае ў гiсторыi гэтага форуму. Чым будзе адметны беларускi павiльён на выстаўцы, каб адпавядаць маштабу падзеi?

— На выстаўцы Беларусь прадставiць уласны павiльён, тэма якога — «Лёс тэхналогiй будучынi». Такiм чынам наведвальнiкам расказваюць, што Беларусь — краiна не толькi з багатымi прыроднымi рэсурсамi (лясамi, рэкамi, азёрамi), але i з высокiм узроўнем развiцця чалавечага патэнцыялу, якi з'яўляецца асновай для стварэння iнавацыйных прадуктаў.

Маршрут павiльёна пабудаваны на канцэпцыi трох «I»: «Iнавацыi. Iнвестыцыi. Iндывiд». Праходзячы маршрут, наведвальнiкi могуць блiжэй пазнаёмiцца з Беларуссю, а таксама даведацца аб iнвестыцыйным i iнавацыйным патэнцыяле нашай краiны. Мы пастаралiся зрабiць павiльён максiмальна iнтэрактыўным i запамiнальным, выкарыстоўвалi найноўшыя тэхналогii для прадстаўлення краiны: iнтэрактыўныя сцены, акуляры вiртуальнай рэальнасцi, галаграмы. Таксама намi падрыхтаваны займальны вiдэакантэнт, з дапамогай якога наведвальнiкi даведаюцца аб самабытнасцi i каларыце беларускай культуры, яе прыродных багаццях, мастацкай спадчыне.

У павiльёне будзе прадстаўлена незвычайная арт-выстаўка фотакарцiн. Яе аўтар — неаднаразовы прызёр i пераможца мiжнародных фотаконкурсаў, «Найлепшы еўрапейскi фатографо-2020» беларуска Даша Матросава.

Яркiм элементам павiльёна стане таксама тэкстыльная арт-iнсталяцыя «Дрэва пазнання», выкананая беларускiм аўтарам Хрысцiна Высоцкай. Iнсталяцыя ўяўляе сабой тканае дрэва вышынёй у дзевяць метраў, каля падножжа якога будзе размешчана экспазiцыя iнавацыйных студэнцкiх праектаў, якiя адпавядаюць падтэмам сусветнай выстаўкi.

— Як вы можаце сёння ацанiць гатоўнасць нашай краiны да Экспа-2020?

— На сёння ў павiльёне Беларусi поўнасцю завершана асноўная будаўнiчая работа, працягваецца ўнутранае аздабленне памяшканняў, устаноўка абсталявання i экспанатаў, ландшафтныя работы.

Адначасова рыхтуецца дзелавая праграма беларускай экспазiцыi, якая прадугледжвае правядзенне шэрагу мерапрыемстваў: Нацыянальны дзень Рэспублiкi Беларусь, Беларускi iнвестыцыйны форум, днi абласцей i горада Мiнска, Дзень турызму, Дзень навукi, прэзентацыi кампанiй i iншыя.

Нацыянальны цэнтр маркетынгу Мiнiстэрству замежных спраў Беларусi як аператар Нацыянальнага павiльёна аказвае падтрымку не толькi ў арганiзацыi эфектыўнага ўдзелу беларускiх прадпрыемстваў у ЭКСПА-2020, але i ў прасоўваннi экспарту айчыннай прадукцыi на рынкi ААЭ i краiн Персiдскага залiва. З гэтай мэтай праводзяцца навучальныя вэбiнары, у тым лiку па выкарыстаннi магчымасцяў эфектыўных электронных гандлёвых пляцовак, ажыццяўляецца садзейнiчанне прадпрыемствам-вытворцам па падрыхтоўцы камерцыйных прапаноў, пошуку партнёраў, дэталёвай прапрацоўцы дзелавых вiзiтаў у Дубай.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Сто восемдзесят i дзве ночы ў Дубаi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

У 90 % выпадкаў людзі не ведаюць, як правільна мыць галаву.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У Блізнятаў ёсць шанц кардынальна змяніць жыццё.

Грамадства

Выбіраем аптымальную пару года для пахудзення. Спойлер: і гэта не лета!

Выбіраем аптымальную пару года для пахудзення. Спойлер: і гэта не лета!

Жыццё ў «эпоху спажывання» — сур’ёзнае выпрабаванне для чалавека.