Вы тут

Чым беларускiя экспарцёры будуць здзiўляць патрабавальны Дубай i ўвесь свет?


Швейная машынка, Эйфелева вежа, 4D-мадэляванне... Што звязвае гэтыя рэчы i чым беларускiя экспарцёры будуць здзiўляць патрабавальны Дубай i ўвесь свет, даведалася карэспандэнт «Звязды»

Азiя, Еўропа i Персiдскi залiў

Выстаўка ЭКСПА — маштабны мiжнародны форум, дзе краiны ўсяго свету прадстаўляюць свае найноўшыя навукова-тэхнiчныя дасягненнi i нацыянальны каларыт. Гiсторыя гэтага мерапрыемства пачалася ў сярэдзiне ХIХ стагоддзя ў Хрустальным палацы Гайд-парку ў Лондане. Цiкавую iдэю падхапiлi французы, а пасля i краiны амаль усяго свету. Дарэчы, самы вядомы сiмвал Парыжа — Эйфелева вежа — першапачаткова задумваўся як часовае збудаванне, якое служыла ўваходнай аркай Сусветнай выстаўкi 1889 года.

Краiну i месца правядзення ЭКСПА традыцыйна выбiрае Мiжнароднае бюро выставак шляхам галасавання. Цяпер выстаўкi адбываюцца кожныя пяць гадоў у буйных гарадах планеты. Так, прымалi мiжнародны форум Барселона, Чыкага, Брусель, Сан-Францыска, Манрэаль, Осака, Шанхай. Упершыню сёлета ЭКСПА пройдзе ў рэгiёне Персiдскага залiва — у Дубаi Аб'яднаных Арабскiх Эмiратаў. За магчымасць правесцi чарговы форум 2020 года першапачаткова змагалiся пяць гарадоў, на пэўным этапе iх засталося чатыры: Дубай (Аб'яднаныя Арабскiя Эмiраты), Екацярынбург (Расiя), Iзмiр (Турцыя), Сан-Паўлу (Бразiлiя).

Пляцоўкай, дзе размесцiцца Сусветная выстаўка — 2020, абраны Dubai Trade Center плошчай у 438 гектараў, спраектаваны адмыслова для выстаўкi. Ён знаходзiцца недалёка ад аэрапорта Al Maktoum International, на роўнай адлегласцi ад Дубая i Абу-Дабi.

Першапачаткова выстаўка павiнна была праходзiць з 20 кастрычнiка 2020 года да 10 красавiка 2021-га. З-за пандэмii COVID-19 пачатак перанеслi на сёлетнюю восень.

Нягледзячы на гэта, арганiзатары захавалi назву ЭКСПА-2020 у мэтах маркетынгу i брэндынгу.

Галоўная тэма гучыць наступным чынам — «Аб'ядноўваючы розумы, ствараем будучыню». Вялiкая ўвага на ЭКСПА-2020 будзе ўдзелена i тром падтэмам: «Спрыяльная магчымасць», «Устойлiвае развiццё», «Мабiльнасць».

Па планах арганiзатараў, наступным горадам, якi прыме ЭКСПА ў 2025-м, стане японская Осака.

Беларусы на ЭКСПА

Упершыню наша краiна прыняла ўдзел у Сусветнай выстаўцы ў 1998 годзе, калi мерапрыемства праходзiла ў Лiсабоне (Партугалiя). Затым беларусы паўдзельнiчалi ў форуме ў 2000-м у нямецкiм Гановеры. Але першы ўласны нацыянальны павiльён прадставiлi толькi праз дзесяць гадоў у Шанхаi. Пасля айчынныя экспарцёры прэзентавалi свае напрацоўкi ў 2015 годзе ў Мiлане i ў 2017-м у Астане.

Аператарам айчыннага павiльёна на выстаўцы з'яўляецца Нацыянальны цэнтр маркетынгу Мiнiстэрства замежных спраў. Сярод удзельнiкаў ЭКСПА заяўлены Парк высокiх тэхналогiй, Нацыянальнае агенцтва iнвестыцый i прыватызацыi, Мiнiстэрства спорту i турызму, Мiнiстэрства прамысловасцi, Мiнiстэрства адукацыi, Мiнiстэрства iнфармацыi, Дзяржаўны камiтэт па навуцы i тэхналогiях, Нацыянальная акадэмiя навук i iншыя. Усе галiновыя мiнiстэрствы адправяць у Дубай свае матэрыялы аб перадавых экспартаарыентаваных прадпрыемствах.

Для рэкламавання Беларусi падрыхтавалi дзелавую i культурную праграму. Першая змяшчае прэзентацыю канцэрна «Белдзяржхарчпрам», Беларускi iнвестыцыйны форум, прадстаўленне экспартных магчымасцяў прадпрыемстваў нафтахiмiчнай галiны i беларускай навукi ды iншае. Акрамя таго, запланаваны днi кожнай з абласцей краiны i Дзень горада Мiнска. Культурная праграма беларускага павiльёна насычана выступленнямi народных вакальных i харэаграфiчных калектываў.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Швейная машынка, Эйфелева вежа, 4D-мадэляванне... Што звязвае гэтыя рэчы i чым беларускiя экспарцёры будуць здзiўляць патрабавальны Дубай i ўвесь свет, даведалася карэспандэнт «Звязды»

Выбар рэдакцыі

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырастуць пенсіі з 1 лютага?

У каго і на колькі вырастуць пенсіі з 1 лютага?

Міністр працы і сацыяльнай абароны аб тым, як будуць расці выплаты.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.