Вы тут

Сенатар Валерый Палішчук: Мяне хвалюе тое, што турбуе грамадзян


Як кіраўнік міліцэйскай ВНУ ў Магілёве, генерал-маёр міліцыі праблемамі грамадства, па сутнасці, займаецца ўсё жыццё. Але адна справа — работа і зусім іншая — грамадская дзейнасць. Тут ёсць, як той казаў, свае асаблівасці. Трэба шукаць адказы на нехарактэрныя пытанні, займацца не ўласцівымі для сябе абавязкамі, унікаць у спецыфіку канкрэтнай праблемы. Як чалавек, які ўсё жыццё змагаецца за інтарэсы грамадзян, ён з той жа адказнасцю працуе са зваротамі жыхароў сваёй акругі. І дробязяў тут не існуе.


Прыклад, як кажуць, з асабістага жыцця. Сёлета Валерый Палішчук знайшоў хвілінку ў сваім шчыльным графіку, каб запрасіць у інстытут МУС, які ўзначальвае, журналістаў, асабіста павіншаваць іх з прафесійным святам і падзякаваць за плённае супрацоўніцтва. Сярод запрошаных быў і карэспандэнт «МС». Вельмі прыемна было прыняць з рук генерала Падзяку, кветкі і насценны гадзіннік з фота сябе любімай на цыферблаце. Не памятаю, каб нехта яшчэ так арыгінальна віншаваў.

Пад сенатарскім патранажам Валерыя Палішчука знаходзяцца Мсціслаў, Дрыбін і Горкі. Там ён не толькі вядзе рэгулярныя, абавязковыя пры яго грамадскай пасадзе прыёмы грамадзян, але і дапамагае шматдзетным сем'ям, шэфствуе над установамі адукацыі, сустракаецца з працоўнымі калектывамі. Людзі да яго звяртаюцца з надзеяй на вырашэнне сваіх надзённых праблем, якія па нейкіх прычынах на іншых узроўнях засталіся не задаволенымі. Бываюць такія пытанні, якія і сапраўды цяжка зрушыць з месца. Але Валерый Мікалаевіч, нават калі нешта і не ў сілах змяніць, бо гэта выходзіць за межы яго кампетэнцыі, заўсёды прыме жывы ўдзел у лёсе чалавека. Пытанні паступаюць самыя розныя: ад гнеўных, накшталт, чаму прыбіральня на аўтавакзале платная, да такіх, што патрабуюць тлумачэння заканадаўства, напрыклад, якія на сёння льготы існуюць для былых афганцаў. І тут галоўнае не проста фармальна адпісацца, а паклапаціцца, каб інфармацыя была па максімуме вычарпальнай. І вельмі прыемна, калі заяўнік знаходзіць час не толькі паскардзіцца або папрасіць дапамогі, але і падзякаваць за зробленае.

Нядаўна на імя Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай прыйшоў ліст з Горак, дзе выказвалася падзяка члену Савета Рэспублікі Валерыю Палішчуку ў вырашэнні пытання з арэндай. Аўтар напісаў, што не мог дамовіцца наконт гэтага наўпрост з кіраўніцтвам раённай спажыўкааперацыі — уласнікам памяшкання. Справа ў тым, што прадпрымальнік арганізаваў на арандаванай плошчы дзіцячы гульнявы пакой. Паслуга карыстаецца павышаным попытам, бо ў горадзе болей нідзе такога няма. Уласнік памяшкання, між тым, падняў арэндную плату ўдвая, хоць умовамі дагавора гэта было не прадугледжана. Прадпрымальнік на законнай падставе адмовіўся плаціць падвойную плату, але яго пасля гэтага папрасілі вызваліць плошчу. Мужчына звярнуўся да сенатара, і той спецыяльна выехаў на месца, каб разабрацца ў справе. Ён азнаёміўся з дакументамі, пагутарыў з арандатарам і пераканаўся, што заяўнік нічога не перабольшыў. Гульнявы пакой сапраўды патрэбны дзецям, і ён павінен існаваць. Да таго ж у перыяд пандэміі дзяржава павінна падтрымліваць прадпрымальных людзей, а не перашкаджаць ім зарабляць грошы. Сенатар звярнуў увагу і на тое, што прадпрымальнік зрабіў рамонт за свой кошт, і гэта таксама павысіла спажывецкія якасці памяшкання. У рэшце рэшт уласнік пагадзіўся з такімі аргументамі, і дагавор арэнды быў падоўжаны для заяўніка на ранейшых умовах яшчэ на два гады.

«Дзякуючы прафесійным дзеянням Валерыя Мікалаевіча, яго скрупулёзнасці і неабыякавасці да цяжкасцяў простых людзей, мая праблема вырашана, — напісаў у лісце ў Савет Рэспублікі шчаслівы арандатар. — Выказваю велізарную падзяку Валерыю Мікалаевічу за яго чуласць і высокі прафесіяналізм у вырашэнні ўзніклай праблемы. Цяпер я ўпэўнены, што праўда і справядлівасць існуюць, і яны перамаглі».

— Цярпець не магу фармалізму, — прызнаецца Валерый Палішчук. — Калі да цябе звяртаюцца людзі, абавязкова трэба дасканала разабрацца ў пытанні. Дрэнна, калі чалавеку нешта абяцаюць і не робяць. Гэта падрывае аўтарытэт не толькі той адказнай асобы, да якой звярнуліся, але і наогул улады. А гэта вельмі сур'ёзна. Канешне, бывае, што людзі патрабуюць павышанай увагі да сябе, але пры гэтым ігнаруюць свае абавязкі. І на гэта таксама трэба ўказаць. У жыцці ўсякае бывае, і неабходна дзесьці пацярпець, дзесьці пайсці на кампраміс, дзесьці змірыцца. Чалавеку ўсё гэта трэба растлумачыць, каб ён сам зрабіў правільныя высновы, а не шукаў спачування там, дзе ўсё могуць сказіць і вывернуць навыварат.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Магілёўскага інстытута МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем’і.

Палітыка

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Беларускі парадак дня нікому не дае расслабіцца, час не дазваляе.

Грамадства

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Дзяжурныя службы — вушы і вочы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. 

Палітыка

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Наперадзе юбілей беларуска-кітайскіх адносін — 30 гадоў.