Вы тут

Сельскагаспадарчай вытворчасці ў Прыдзвінні па-ранейшаму аказваюць падтрымку


Адно з пытанняў, якое разгледзелі на пазачарговай трыццаць першай сесіі дэпутаты Віцебскага абласнога Савета, датычылася падтрымкі аграпрамысловага комплексу. Народныя абраннікі ўнеслі змяненні ў адно з ранейшых рашэнняў, абмеркавалі планы. Па сутнасці, можна канстатаваць, што клопат улады розных узроўняў дзеля падтрымкі аграрнага сектара прыносіць свой плён.


На ферме Гарадоцкага раёна.

І на поўначы краіны маюць усе шанцы даказаць, што галіна можа быць стабільна прагрэсіруючай, прыбытковай, прыцягальнай для інвестараў. У прыватнасці, летась у Прыдзвінні забяспечылі павелічэнне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі на ўзроўні 105,2 %.

Кожны год на поўначы краіны будуюць буйныя малочнатаварныя комплексы. Летась здалі пад ключы восем такіх аб'ектаў, якія адначасова змяшчаюць парадку васьмі тысяч галоў жывёлы. Яшчэ больш за пяцьдзясят фермаў рэканструявалі.

У цяперашні час працягваецца будоўля «дома» для дзвюх тысяч кароў у Аршанскім раёне, там жа і ў Лёзненшчыне ўзводзяць свінарэпрадуктары на пяць тысяч галоў свінаматак кожны. Дарэчы, у найбліжэйшыя пяць гадоў у Віцебскай вобласці плануюць узняць на новы ўзровень свінагадоўлю. І гэта патрабаванне часу.

Так склалася, што будавалі свінагадоўчыя комплексы дзясяткі гадоў таму. Зразумела, што яны даўно ўжо не адпавядаюць сучасным тэхналагічным, экалагічным, эканамічным патрабаванням, састарэлі маральна.

Новыя падыходы і стандарты дазволяць звесці да мінімуму вытворчыя страты, у тым ліку і пры выпадках эпідэмій. На кожным рэпрадуктары будуць атрымліваць каля 140 тысяч парасят кожны год. Пасля таго, як яны дасягнуць вызначанай вагі, іх перададуць на далейшы адкорм другім суб'ектам сельскагаспадарчай галіны. На названых рэпрадуктарах атрымаюць работу каля 150 чалавек. Па добрыя заробкі і ўмовы, не горшыя чым у багатых краінах Еўрапейскага саюза, не сорамна будзе прыязджаць у той жа Лёзненскі раён — у вёску Пушкі на работу і з Віцебска або наогул пераехаць.

Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета — частыя госці на сельскагаспадарчых прадпрыемствах і ў маленькіх населеных пунктах. І, можна сказаць, рэвалюцыйным стала сёлетняе рашэнне «парламента Прыдзвіння»: з бюджэту фінансава падтрымаць пачаткоўцаў у ветэрынарыі. Нагадаю, размова ідзе пра рашэнне народных выбраннікаў аб даплаце маладым ветэрынарам і заатэхнікам да асноўнага заробку кожны месяц у памеры 1000 рублёў на працягу трох гадоў. Гэта датычыцца тых, хто атрымаў статус маладога спецыяліста летась, выпускнікоў бягучага года і наступных, якія маюць спецыяльнасці «Заатэхнія» і «Ветэрынарная медыцына». Пры гэтым ёсць абавязковая ўмова — трэба заключыць кантракт на пяць гадоў для работы ў аграпрамысловых холдынгах Віцебшчыны. На сёння ўжо створаны сем такіх інтэграцыйных структур.

Каля дваццаці маладых работнікаў сяла такім чынам у красавіку ўжо атрымалі абласную выплату. Неабходныя сумы штогод будуць закладвацца ў абласны бюджэт. Як падлічылі эканамісты камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, у год максімум на прэміяльныя спатрэбіцца прыкладна 2,7 мільёна рублёў. Параўнальна невялікая сума, улічваючы, які добры эфект прынясе замацаванне кадраў, захаванне і павелічэнне вытворчых паказчыкаў у жывёлагадоўлі, статку, надояў, іншага.

Адпаведным вопытам ужо зацікавіліся ў іншых абласцях краіны.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Заатэхнікам і ветэрынарам — плюс тысяча да заробку!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.