Вы тут

Што сказала сенатар Таццяна Абель у эфіры «Праўда Радыё»?


Сенатар Таццяна АБЕЛЬ стала госцяй ранішняга эфіру абласной радыёстанцыі «Праўда Радыё», якая дзейнічае ў Гомелі.


Падчас эфіру яна пазнаёміла слухачоў абласнога цэнтра з парламенцкай дзейнасцю, расказала гісторыю стварэння цырка імя Валерыя Абеля і пра цыркавыя традыцыі, а таксама аб планах на найбліжэйшую будучыню.

Трэба сказаць, што 60-годдзе цырка адсвяткавалі днямі ў Палацы культуры «Касцюкоўка» Гомеля, дзе прайшло ўрачыстае мерапрыемства «Няхай жыве наш цырк, планета чараўніцтва і натхнення». З 1985 года мастацкім кіраўніком гэтага цырка з'яўляецца Таццяна Абель.

— Я хачу павіншаваць не толькі каманду цырка, але і наш мікрараён Касцюкоўку. — З 1961 года, калі цырк быў заснаваны, жыхары мікрараёна назіралі, як гэты калектыў расце. І сёння мы бачым, што ён запатрабаваны, стаў шматжанравым і шматлікім. Хачу адзначыць, што наш поспех залежыць ад адказнасці, якая ўскладзена на кіраўнікоў, ад дзяцей, чые шчаслівыя вочы блішчаць ад таго, што яны робяць, і ад працавітай прафесійнай каманды, — падкрэсліла сенатар.

Загаловак у газеце: Юбілей — цудоўная нагода

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.