Вы тут

Цягнікі ў Кітаі разгоняцца да 1000 км у гадзіну


Пачалося будаўніцтва выпрабавальнай лініі для цягнікоў на магнітнай падвесцы ў акрузе Янга горада Датун правінцыі Шаньсі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


 

Фота: russian.people.com.cn

Выпрабавальная лінія Янга з’яўляецца першай у Кітаі тэставай лініяй з незалежнымі правамі інтэлектуальнай уласнасці. Плануецца, што цягнік будзе перамяшчацца ў вакуумнай трубе, гэта значна знізіць супраціў паветра і шум. Адначасова з гэтым, паколькі будзе выкарыстоўвацца тэхналогія магнітнай левітацыі для ліквідацыі супраціву, чакаецца, што цягнік будзе здольны развіваць хуткасць да 1000 кіламетраў у гадзіну. Ён будзе рухацца хутчэй авіялайнера, які звычайна ляціць з хуткасцю 800-900 км. 

Першая стадыя праекта будзе праходзіць на лініі даўжынёй два кіламетра, навукова-даследчыя выпрабаванні мяркуюць праводзіць на працягу двух гадоў.

Выбар рэдакцыі