Вы тут

«Неабходна з маленства прывіваць любоў да свайго народа»


Менавіта так лічыць сенатар ад Гомельскай вобласці, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, старшыня Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Аляксей Нявераў.


«Вядома, у краіне, якая перажыла зверствы нацыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, прыняцце закона аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму можа здацца парадоксам, — мяркуе ён. — Але гэта рэаліі цяперашняга часу. Дапусціць прапаганду і ўсхваленне нацызму, разнастайных яго праяў з боку нашага пакалення было б злачынствам! На жаль, вопыт мінулага года паказаў, што былі спробы распальвання нянавісці паміж людзьмі. Каб папярэдзіць гэта, сёння неабходна ў кожнай сям'і з маленства дзецям прывіваць адвечныя каштоўнасці любові да сваёй Радзімы, свайго народа. Варта выхоўваць пачуццё патрыятызму, праслаўляць і шанаваць памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны, фарміраваць у маладога пакалення свяшчэнныя паняцці сумленнасці, прыстойнасці, мужнасці. І гэта не пафасныя словы, гэта тое, ад чаго будзе залежаць будучыня нашай краіны, тое, што зробіць яе яшчэ больш моцнай, шчаслівай, квітнеючай».

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем’і.

Палітыка

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Беларускі парадак дня нікому не дае расслабіцца, час не дазваляе.

Грамадства

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Дзяжурныя службы — вушы і вочы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. 

Палітыка

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Наперадзе юбілей беларуска-кітайскіх адносін — 30 гадоў.