Апошнія дні мая паказваюць, што гэты месяц стане сапраўды халаднаватым. Для нашай краіны гэта не рэдкасць, бо апошнім часам, прыкладна раз на тры гады, менавіта май становіцца халаднейшы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Ужо сёння вялікая частка Беларусі трапіць пад уплыў няўстойлівай паветранай масы. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, а па паўднёвым усходзе краіны — месцамі моцныя. Максімальная тэмпература паветра складзе 17—23 градусы са знакам плюс.
У суботу стане халадней. Тэмпература ўначы будзе вагацца ад плюс 6 градусаў па захадзе да 14 цяпла па ўсходзе краіны, удзень чакаецца плюс 14—19 градусаў, месцамі да 21 цяпла. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер паўночна-заходні, паўночны ўмераны, удзень парывісты.
Не зусім зразумелае надвор'е чакаецца і ў нядзелю. У многіх рэгіёнах краіны захаваецца ўплыў маларухомага атмасфернага фронту. Чакаецца воблачнасць з праясненнямі. На большай частцы нашай тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Вецер паўночнай чвэрці парывісты, удзень месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 5 да 12 градусаў са знакам плюс, у паўднёва-ўсходніх раёнах — да 14 цяпла, удзень — 13—20 градусаў.
Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак на большай частцы тэрыторыі надвор'е будзе вызначаць маларухомая франтальная сістэма і халодная паветраная маса. Чакаецца воблачнасць з праясненнямі. Уначы па паўднёва-ўсходняй палове, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер усходні, паўночна-ўсходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы — 5—12 цяпла, а ўдзень — усяго толькі ад 9 да 16 цяпла. Дарэчы, першы летні дзень (аўторак — 1 чэрвеня) не прынясе нам шмат радасці. Зноў неба накрые шэрасць, а зверху пальецца кароткачасовы дожджык. Удзень месцамі магчымы навальніцы. Вецер усходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—11 цяпла, удзень будзе па-ранейшаму не горача —12—19 цяпла. Не, няпраўда, не лета гэта, пакуль не яно...
Сяргей КУРКАЧ
Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца.
«Абеліскі параненай зямлі».
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.