Вы тут

Завяршыўся візіт дэлегацый МУС Азербайджана, Казахстана і Расіі ў Беларусь


На працягу тыдня міжнародныя госці не толькі ўдзельнічалі ў афіцыйных сустрэчах па лініі МУС, але і паспелі бліжэй пазнаёміцца з нашай краінай. Прадстаўнікі дэлегацый пабывалі ў мемарыяльным комплексе «Хатынь», пазнаёміліся з арганізацыяй аховы на буйных прамысловых гігантах «БелАЗ» і «БЕЛДЖЫ», наведалі з экскурсіяй Палац Незалежнасці.


Акрамя таго, удзельнікам міжнародных дэлегацый была прадстаўлена магчымасць пазнаёміцца з арганізацыяй адукацыйнага працэсу і вучэбна-матэрыяльнай базай Спецыялізаванага ліцэя, Акадэміі і Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў МУС. Пытанні ідэалагічнай і кадравай работы дэлегаты абмеркавалі падчас круглага стала, які прайшоў на базе аддзела Дэпартамента аховы МУС Кастрычніцкага раёна сталіцы.

— 2020-ы для Беларусі стаў годам выпрабаванняў на трываласць, — падкрэсліў, адкрываючы форум, намеснік міністра
ўнутраных спраў Беларусі генерал-маёр міліцыі Сяргей ХАМЕНКА.
 — Мы змаглі вытрымаць ідэалагічны і санітарна-эпідэміялагічны ўдары. Мір у краіне і здароўе кожнага яе жыхара паставілі на першае месца. Не дапусцілі і не дапусцім замахаў на гэтыя каштоўнасці.

Як адзначыў першы намеснік начальніка Дэпартамента дзяржаўнай службы і кадраў МУС Расіі генерал-лейтэнант унутранай службы Андрэй ЛАРЫЁНАЎ, беларускі і расійскі шляхі па ўдасканаленні сістэмы органаў унутраных спраў вельмі падобныя. «Наша ведамства таксама вялікую ўвагу ўдзяляе пытанням патрыятычнага выхавання, падрыхтоўцы юнакоў у прававых класах і сувораўскіх вучылішчах, — расказаў расійскі дэлегат. — Стаіць задача стварыць умовы для ўсебаковага духоўнага, маральнага, інтэлектуальнага развіцця падрастаючага пакалення, якое шануе гераічнае мінулае».

Вераніка КАНЮТА

Фота прадастаўлена прэс-службай МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».