Вы тут

У Санкт-Пецярбургу пачаў работу XVІ Санкт-Пецярбургскі міжнародны кніжны салон


У Санкт-Пецярбургу пачаў работу XVІ Санкт-Пецярбургскі міжнародны кніжны салон. Па традыцыі ўдзел у важным выдавецкім, паліграфічным, кнігагандлёвым і пісьменніцкім форуме прымае і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


— Сёння не так шмат удзельнічаем у кніжных выстаўках, — расказвае дырэктар Паліграфічнага камбіната імя Якуба Коласа Ігар МАЛАНЯК, — таму з вялікай ахвотай прымаем удзел у вядомым нам і раней Санкт-Пецярбургскім кніжным салоне. Арганізатарамі гэтай аўтарытэтнай пляцоўкі выступае ўрад горада на Няве, Камітэт па друку і ўзаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі пры падтрымцы Расійскага кніжнага саюза. Безумоўна, будзем шукаць перадавы вопыт, знаёміцца з новымі тэхналогіямі. А галоўнае — паспрабуем і ва ўмовах пандэміі ўзнавіць самыя розныя сувязі, наладзіць новыя. Ды і нам ёсць што паказаць. Найперш — асветніцкую літаратуру, падручнікі, выданні «Народнай асветы» і «Вышэйшай школы». Дарэчы, пазнаёмім расіян і з кнігамі Уладзіміра Караткевіча, якіх летась на беларускай і рускай мовах у Мінску выйшла досыць шмат — да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага класіка. Прэзентуем і цэлую адмысловую бібліятэчку паэзіі ў перакладах на беларускую мову — серыю «Сябрына: паэзія народаў Расіі», якую выпускае наш Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа ў цесным супрацоўніцтве з выдавецтвам «Мастацкая літаратура» і Выдавецкім домам «Звязда».

На беларускім стэндзе прадстаўлена і шмат літаратуры краіназнаўчай, якая паказвае развіццё Беларусі як суверэннай дзяржавы ў апошнія дзесяцігоддзі, кніг, скіраваных на праўдзівае адлюстраванне ваеннай гісторыі, падзей Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі. Сярод іх — і філакартычныя альбомы збіральніка старых паштовак Уладзіміра Ліхадзедава з серыі «У пошуках страчанага».

Мікола БЕРЛЕЖ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Грамадства

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?