Вы тут

У Кітаі праходзіць сусветная выстава індустрыі вялікіх дадзеных


Сусветная выстава індустрыі вялікіх дадзеных-2021 праходзіць у горадзе Гуян, што на паўднёвым захадзе Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Фота: russian.people.com.cn

На ім прадстаўлены перадавыя навукова-тэхналагічныя інавацыі і дасягненні ў адпаведных галінах. У мерапрыемстве, якое праходзіць у фарматах анлайн і афлайн, бяруць удзел 225 айчынных і замежных прадпрыемстваў. У яго рамках запланавана шэсць дыялогаў на высокім узроўні па такіх тэмах, як бяспека лічбавых дадзеных, інтэлектуальная трансфармацыя з дапамогай сеткі 5G і лічбавізацыі прамысловасці, паведамілі ў аргкамітэце.

Кітайскае міжнароднае ЭКСПА індустрыі вялікіх дадзеных — першая ў сваім родзе сусветная выстава ў КНР — пачала праводзіцца з 2015 года. У 2019-м дадзенае мерапрыемства прыцягнула больш 448 прадпрыемстваў з 59 краін і рэгіёнаў свету і скончылася падпісаннем кантрактаў на агульную суму каля 100,8 млрд юаняў (15,7 млрд. доляраў). Летась дадзенае мерапрыемства было адменена з-за пандэміі COVID-19.

Як вядома, горная правінцыя Гуйчжоў, адміністрацыйным цэнтрам якой з’яўляецца горад Гуян, з’яўляецца першай пілотнай зонай па развіцці індустрыі вялікіх дадзеных у Кітаі. У ёй важкія галіновыя гульцы, такія як Apple, Huawei і Tencent, ствараюць цэнтры воблачных вылічэнняў і вялікіх дадзеных, а таксама свае рэгіянальныя штаб-кватэры.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.