Вы тут

У Францыі пачынаецца «Ралан Гарос»


У нядзелю, 30 мая, у Парыжы пачынаецца адзін з чатырох турніраў серыі Вялікага шлема — «Ролан Гарос» вядомы таксама як Адкрыты чэмпіянат Францыі. Сёлета прызавы фонд турніру складае 34,3 мільёна еўра — у мужчын і ў жанчын. Пераможцы адзіночных разрадаў атрымаюць па 1,4 мільёна.


Традыцыйна на французскіх кортах выступаюць беларускія тэнісісты, якія ўжо ведаюць сваіх першых сапернікаў па матчах кваліфікацыі. Першая ракетка Беларусі і чацвёртая ракетка свету Арына Сабаленка пачне турнір матчам з пераможцай кваліфікацыйнага раўнду. Вікторыя Азаранка, 16-ы нумар сусветнага рэйтынгу, сустрэнецца з расіянкай Святланай Кузняцовай (40-ы нумар рэйтынга), чэмпіёнкай «Ралан Гарос» 2009 года. Аляксандра Сасновіч будзе змагацца з францужанкай Дзіян Пары (307-ы нумар), якая атрымала ад арганізатараў «уайлд-кард». Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова не змагла прайсці кваліфікацыю. Адзіны прадстаўнік Беларусі ў мужчынскім адзіночным разрадзе Ягор Герасімаў (78-ы нумар) на старце правядзе матч супраць прадстаўніка Францыі Энцо Кока (177 нумар).

Выступленні беларускіх спартсменаў на падобных турнірах — гэта заўсёды цікава і захапляльна. Але, каб аматарам тэнісу, было яшчэ цікавей сачыць за баталіямі на французскіх кортах, расказваем некаторыя цікавыя факты пра «Ралан Гарос».

Назіраць за турнірам будуць абсалютна ўсе аматары мужчынскага тэнісу, незалежна ад таго, хто іх фаварыт. У Парыжы сабралася «вялікая тройка» — Роджэр Федэрэр, Рафаэль Надаль і Новак Джокавіч. Па выніках жараб’ёўкі яны апынуліся ў адной палове сеткі. А значыць, наперадзе — захапляльныя легендарныя матчы. І дакладна адзін з іх у фінале. Дарэчы, аматарам Федэрэра будзе больш цікава сачыць за турнірам — за апошнія 12 месяцаў швейцарац правёў толькі тры матчы і аднойчы перамог праз аперацыю і перыяд рэабілітацыі.

У жанчын сярод мацнейшых не будзе толькі румынкі Сімоны Халеп. Нядаўна яна атрымала траўму нагі.

З гісторыі турніру

Сёлета турніру спаўняецца 130 гадоў, упершыню ён быў праведзены ў 1983 годзе ў выглядзе аднадзённага нацыянальнага чэмпіянату, таму ўдзельнічаць у ім маглі толькі французскія тэнісісты. Цікава, што першым пераможцам быў англічанін Х. Бріггс, член тэніснага клуба «Стад Франсэ». У першыя гады турнір быў не вельмі папулярным, бо меў статус нацыянальнага першынства. Сітуацыя змянілася ў 1925 годзе, калі чэмпіянат атрымаў міжнародны статус.

Назва турніру «Ралан Гарос» паходзіць ад назвы арэны, дзе праходзіць турнір. Яна мае багатую гісторыю. Спартыўны комплекс названы ў гонар французскага лётчыка, героя першай сусветнай вайны Ралана Гароса, які першым з усіх лётчыкаў выканаў беспасадачны пералёт праз Міжземнае мора. Будаўніцтва арэны «Ралан Гарос» было следствам перамогі ў Кубку Дэвіса ў 1927 годзе «чатырох мушкецёраў» — Жака Бруньёна, Жана Боратра, Анры Кошэ і Рэнэ Лакоста. Апошні, дарэчы — стваральнік сусветнага вядомага брэнда Lacoste, які першапачаткова спецыялізаваўся на тэнісных кашулях. Паколькі французы перамаглі ў гасцях, наступная сустрэча павінна была прайсці ў Францыі. Аднак у Парыжы ў той час не было тэнісных стадыёнаў, здольных прыняць спаборніцтвы такога ўзроўню. Так у Парыжы пачалося будаўніцтва арэны, якая потым стала вядомай на ўвесь свет. Гісторыя арэны, якая ўславіла героя Першай сусветнай вайны, азмрочылася падзеямі Другой сусветнай вайны. У акупаванай нямецкімі войскамі Францыі «Ралан Гарос» выкарыстоўвалася, як часовы лагер, дзе нацысты збіралі яўрэяў для наступнай іх адпраўкі на ўсход, дзе большасць палонных знаходзілі сваю смерць. З таго часу комплекс прайшоў мноства змяненняў і пашырэнні.

Традыцыйна, пераможцам у мужчынскім адзіночным разрадзе Адкрытага чэмпіянату Францыі ўручаецца кубак Мушкецёраў. Часцей за ўсіх над галавой яго падымаў іспанец Рафаэль Надаль. Восенню 2020 года на кортах Парыжа ён перамог у 13-ы раз. Рэкардсменка сярод жанчын — амерыканка Крыс Эверт, яна перамагала сем разоў.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.