Вы тут

Даніна павагі Песняру


Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» — флагман па выпуску энцыклапедычнай, даведачнай і навукова-папулярнай літаратуры ў нашай краіне. Акрамя выдання ўніверсальных, галіновых энцыклапедый, падрыхтаваны і выдадзены грунтоўныя персанальныя, сярод якіх — «Максім Багдановіч», «Янка Купала», «Уладзімір Караткевіч».


Многія з кніг былі ўзнагароджаны дыпломамі міжнародных конкурсаў, атрымалі Гран-пры. Сёння ідзе работа па падрыхтоўцы шматтомнага выдання «Якуб Колас». Да ўдзелу былі запрошаны родныя класіка, супрацоўнікі музея Якуба Коласа, навукоўцы вядучых ВНУ нашай краіны, краязнаўцы. У папярэдне складзеным у рэдакцыі літаратуры, мастацтва і культуралогіі словаспісе ўжо больш за тры тысячы артыкулаў, кожны з якіх патрабуе свайго аўтара. Гэта артыкулы, што тычацца родных і блізкіх пісьменніка, яго сяброў і калег, багатай творчай спадчыны Песняра, мясцін, дзе ён рос і бываў, персаналій, творчасць якіх натхніла Якуба Коласа на стварэнне асабістых твораў, і інш.

На жаль, не ўсе з запрошаных да ўдзелу ў падрыхтоўцы энцыклапедыі пакуль адгукнуліся. Самым актыўным стаў Гомельскі ўніверсітэт імя Францыска Скарыны і яго навукоўцы А.  Мельнікава, І.  Штэйнер, А. Брадзіхіна, Т. Фіцнер, прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта С.  Запрудскі, І.  Шматкова, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта А.  Ненадавец, В.  Губская, літаратуразнаўца А.  Карлюкевіч, журналіст і краязнаўца С. Галоўка.

Зыходзячы з вопыту падрыхтоўкі папярэдніх персанальных энцыклапедый, хочацца, каб беларускія навукоўцы, прадстаўнікі ВНУ і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі далучаліся да такіх агульнанацыянальных праектаў больш актыўна. Чакаем, што адгукнуцца і літаратуразнаўцы, якія здолеюць зрабіць грунтоўны аналіз кожнага твора багатай творчай спадчыны Якуба Коласа.

Дзякуючы агульным намаганням, назапашаным ведам персанальная энцыклапедыя «Якуб Колас» павінна стаць бясцэнным скарбам для будучых пакаленняў беларусаў і сапраўднай, доказнай данінай павагі класіку беларускай літаратуры. Калі з прычыны розных абставін афіцыйны ліст з прапановай аб супрацоўніцтве з выдавецтвам недзе згубіўся, усю дадатковую інфармацыю можна атрымаць у загадчыцы рэдакцыі літаратуры, мастацтва і культуралогіі Вольгі Давідовіч па тэлефоне +375 17 3736359.

Вольга САВАШ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем'і і.

Палітыка

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Беларускі парадак дня нікому не дае расслабіцца, час не дазваляе.

Грамадства

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Дзяжурныя службы — вушы і вочы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. 

Палітыка

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Наперадзе юбілей беларуска-кітайскіх адносін — 30 гадоў.