Вы тут

За трыццаць гадоў у службу занятасці Віцебскай вобласці звярнуліся больш за 880 тысяч чалавек


Для параўнання, у Віцебску ўсяго каля 365 тысяч жыхароў.


Фота: pixabay.com

Запыты і трэнды рынка працы, нюансы пошуку і стварэння месцаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і тых, хто выйшаў з месцаў пазбаўлення волі, а таксама іншыя пытанні абмеркавалі ў Віцебску на адмысловым семінары, які быў прымеркаваны да 30-годдзя дзяржаўнай службы занятасці.

У Віцебскай вобласці можна ўладкавацца на прыкладна сем тысяч пасад. На кожнага афіцыйна беспрацоўнага каля пяці вакансій.

Як падкрэсліў старшыня Камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Хрыстафораў, па выніках пяцігодкі былі выкананы ўсе задачы, даведзеныя аблвыканкамам і ўрадам. Пандэмія падштурхнула ўкараненне інфармацыйных тэхналогій, дыстанцыйных стасункаў паміж працадаўцамі і тымі, хто шукаюць працу, дзяржаўнымі органамі. У прыватнасці, з пазамінулага года ў Падзвінні першымі ў краіне сталі практыкаваць правядзенне электронных кірмашоў вакансій.

На мерапрыемстве былі агучаны цікавыя лічбы з гісторыі дзейнасці абласной службы занятасці. Напрыклад, за тры дзясяткі гадоў больш 85 тысяч беспрацоўных змаглі прайсці перападрыхтоўку, атрымаць новую (сумежную) прафесію, а таксама павысіць кваліфікацыю. Дарэчы, у наш час навучанне арганізуецца па трыццаці пяці прафесіях. Каля 8,5 тысяч беспрацоўных за трыццаць гадоў атрымалі фінансавую падтрымку для арганізацыі самазанятасці.

У вобласці шмат робіцца для працаўладкавання людзей з абмежаванымі магчымасцямі. На сёння, між іншым, у Віцебшчыне больш за 6 тысяч людзей з інваліднасцю працуюць.

Старшыня «Беларускага таварыства інвалідаў па зроку» Алег Шэпель падзякаваў кіраўніцтву Камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама за плённае супрацоўніцтва. Напрыклад, паспрыялі набыццю неабходнага абсталявання для віцебскага ўнітарнага прадпрыемства «Элект». Яно, дарэчы, працуе з прыбыткам. Тут вырабляюць электраўстановачныя вырабы (разеткі, выключальнікі, вілкі штэпсельныя, скрынкі мантажныя), свяцільнікі, нізкавольтную і высакавольтную апаратуру, тавары санітарна-гігіенічнага прызначэння. На прадпрыемстве працуюць 580 чалавек. У месяц выпускаецца прадукцыя агульным коштам да мільёна долараў у эквіваленце. 70% — на экспарт. Ахвотна купляюць яе не толькі на постсавецкай прасторы, але і ў краінах Еўрапейскага саюза.

На семінары ўзнагародзілі самых лепшых супрацоўнікаў.

Свой выканаўчы талент прадэманстравалі самадзейныя спевакі з калектыву «Форус» прадпрыемства «Элект».

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.