Вы тут

Як кіяскёры становяцца... паліглотамі


У гарадах і пасёлках краіны ўсё больш прасторных, утульных, «інтэлектуальных» павільёнаў «Белсаюздрук». У іх можна не толькі купіць газеты і часопісы, канцылярскія, іншыя тавары, але і выпіць кавы, атрымаць вялікі аб'ём сучасных паслуг. Навошта трэба ў чарговы раз даўжэй затрымацца ў пункце «Белсаюздрука»? Пра што, можа, і не ведаюць людзі, якія на «ты» з гаджэтамі? І як можна сэканоміць час і грошы, не заходзячы ў найбліжэйшую краму. Карэспандэнт «Звязды» пагутарыў пра гэта з дырэктарам Віцебскага філіяла РУП «Белсаюздрук» Людмілай Гайдук.


Фота Алега Клімовіча. Людміла Гайдук на цырымоніі адкрыцця смарт-павільёна каля Летняга амфітэатра ў Віцебску.

— Колькі ў Віцебшчыне гандлёвых аб'ектаў, якія належаць філіялу?

— Калі дакладна, 153. У тым ліку 137 кіёскаў, 14 павільёнаў (чатыры з іх — шматфункцыянальныя) і дзве крамы.

— Людміла Віктараўна, памятаю адкрыццё першага ў Падзвінні шматфункцыянальнага павільёна ў Оршы. Безумоўна, у жыхароў Аршаншчыны тады з'явілася чарговая нагода ганарыцца тым, што робіцца ў раёне. Па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы там працягваюцца пераўтварэнні.

— І РУП «Белсаюздрук», лічу, таксама ўносіць свой годны ўклад у працэс. У прыватнасці, з 2018 да 2020 года аб'ём фінансавання праграмы па развіцці Аршаншчыны перавыкананы на 4,2 % і склаў каля 400 тысяч рублёў. Пазалетась у цэнтры Оршы на вуліцы Леніна каля Дома гандлю адкрыўся аб'ект новага пакалення. У павільёне шматфункцыянальнага фармату наведвальнікам дадзена магчымасць купіць порцыю духмянай кавы, зарадзіць электронныя ўстройствы, ёсць доступ у інтэрнэт, а інтэрактыўны экран стане навігатарам па гарадскіх славутасцях.

Мае калегі могуць без праблем размаўляюць з замежнікамі на розных мовах свету... пры дапамозе анлайн-перакладчыка. Такі павільён не сорамна паказаць гасцям краіны. У яго прывабны дызайн, выкананы сапраўды сумленна, вельмі якасна, з добрых матэрыялаў. Унутры цёплыя падлогі, кандыцыянер. У мэтах бяспекі вядзецца відэаназіранне. Усё гэта дазваляе ствараць камфортныя ўмовы як для пакупнікоў, так і для прадаўцоў. Дарэчы, узровень абслугоўвання ў такіх павільёнах ацэньваецца «лайкерамі» — спецыяльнай сістэмай, створанай для зручнасці кліентаў.

Ужо ёсць цікавая статыстыка наконт эфектыўнасці функцыянавання смарт-павільёнаў. Продаж тавараў там павялічваецца прыкладна ў два разы, а газет і часопісаў — на 70—80 %.

— А дзе яшчэ можна ўбачыць новыя павільёны?

— Летась мы напярэдадні міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» замянілі гандлёвы павільён на «інтэлектуальны» шматфункцыянальны ў раёне галоўнай сцэнічнай пляцоўкі «базару» — Летняга амфітэатра. У Оршы на вуліцы Камсамольская цяпер ёсць наш фірменны пункт, які адпавядае патрабаванням часу. У мінулым годзе адкрылі два гандлёвыя аб'екты ў Віцебску: на вуліцы Маргелава (у новым спальным мікрараёне Білева) і на Маскоўскім праспекце, замест старога ўстанавілі новы павільён на Прывакзальнай плошчы абласнога цэнтра. Сёлета зноў жа ў Оршы запланавана «ракіроўка» на вуліцы Дзяржынскага, на аўтобусным прыпынку «Вакзал».

— Калі, бывае, разглядваю вітрыны кіёскаў, вочы разбягаюцца ад вялікай колькасці газет, часопісаў, рознага тавару. Можаце агучыць лічбы, колькі ўсяго прыкладна?

— Праз гандлёвую сетку філіяла рэалізуецца каля 640 найменняў перыядычных выданняў розных тэматык. І сярод іх доля беларускіх — большая за 70 %. Для павелічэння продажу падтрымліваецца цесны кантакт з выдавецтвамі і рэдакцыямі. Праводзяцца конкурсы сярод работнікаў на найлепшага распаўсюджвальніка друкаванага СМІ.

Вельмі спадабаліся кліентам нашы «кававыя акцыі»: пакуль чакаеш свой кубак, атрымліваеш у падарунак газету. Усё больш папулярная падпіска да запатрабавання на друкаваныя выданні ў кіёсках. Наконт тавараў: рэалізоўваем больш за тысячу найменняў. У асартыменце школьна-пісьмовыя прылады, парфумерна-касметычныя тавары, цацкі, латарэйныя і праязныя білеты і гэтак далей.

— Дарэчы, заўважыў, што цукар у кіёсках вашага філіяла таннейшы, чым у краме вядомага гандлёвага брэнда, які асацыюецца з самымі прывабнымі цэнамі.

— Стараемся і такім чынам прывабліваць пакупнікоў. Мы і тушонку прадаём, іншыя прадукты харчавання. У многіх нашых гандляроў ужо ёсць пастаянныя пакупнікі, якім падабаецца, не заходзячы ў краму, на вуліцы купляць той жа цукар, шакаладкі, печыва і гэтак далей па параўнальна нізкіх цэнах. Няхай і невялікая, але эканомія грошай будзе. І да нас зручна прыходзіць па пакупкі, тым больш што маем нямала аб'ектаў, якія працуюць да позняга вечара і нават круглыя суткі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.