Вы тут

У Мінску адкрылася выстаўка ў фармаце publіc space


Прайшло амаль чатыры гады з моманту, як частка Камсамольскай вуліцы стала пешаходнай. За гэты час вуліца развівалася: абрастала новымі кавярнямі ды рэстаранамі. Але кафэ ды лавачак недастаткова, каб вуліца паўнавартасна належала гараджанам. Калі на Камсамольскай з'явілася мастацтва, тады і адбылася поўная трансфармацыя вуліцы ў пешаходную, ва ўлюбёнае месца баўлення часу мінчукоў.


Гісторыя праекта «Мастак і горад» пачалася ў 2012 годзе, калі Беларусь адзначала 125-годдзе з дня нараджэння Марка Шагала. Работы віцебскага мастака былі прадстаўлены ў фармаце open space. Летась праект наведаў Віцебск, бо яго тэма была прысвечана 100-годдзю УНОВІСа — авангарднага мастацкага аб'яднання, якое займалася радыкальным пераўтварэннем мастацтва таго часу.

Сёлета праект «Мастак і горад» адзначае дзесяцігадовы юбілей. Так, 27 мая на вуліцы Камсамольскай адкрылася выстаўка, прысвечаная творчасці беларускага мастака Леаніда Шчамялёва — выстаўка-памяць, выстаўка-падзяка мастаку, які сышоў у гэтым годзе. Але засталася яго творчасць, з якой кожны можа пазнаёміцца. Нават тыя, хто добра ведае работы Леаніда Шчамялёва, на выстаўцы «Мастак і горад» убачаць іх пад іншым ракурсам. Адна рэч — глядзець на карціну ў музеі, і зусім іншая — знаёміцца з ёй на вуліцы. Мастацтва ўступае ў дыялог з асяроддзем, адмыслова дапаўняючы яго.

Вобразна-пластычны стыль, напружана-рамантычная свядомасць і любоў да роднай Беларусі... Так характарызуюць творчасць Шчамялёва мастацтвазнаўцы. А глядач застаецца проста ўражаны магутнай сімволікай колераў і формаў, на якую мастака натхнялі маляўнічыя мясціны Беларусі, абліччы землякоў і часам проста звыклыя рэчы, у якіх Майстар можа ўбачыць Сусвет. Наведвальнікі змогуць самастойна вывучыць творы мастака, скарыстаўшыся QR-кодамі, якія адсылаюць да аўдыягіда па экспазіцыі. Да кожнай рэпрадукцыі ёсць тэкставае апісанне — прычым на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.

Па словах арганізатараў, у гэтым годзе запланавана правядзенне творчых акцый. Ахвотныя змогуць паўдзельнічаць у «Адкрытай майстэрні» і пад кіраўніцтвам мастака намаляваць уласную карціну.

Экспазіцыя «Фарбы душы. Леанід Шчамялёў» будзе даступная для наведвальнікаў да 20 верасня.

Арына КАРПОВІЧ

Загаловак у газеце: «Фарбы душы» пад адкрытым небам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.