Вы тут

Цяплей стане толькі ў чацвер


Так бывае, калі лета вельмі моцна чакаеш, яно чамусьці абавязкова позніцца. Вось і першыя дні чэрвеня будуць халаднаватыя, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Ілюстрацыя: pixabay.com

А пакуль холадна — у ноч на першы дзень лета нас чакалі месцамі на глебе замаразкі да нуля — мінус 3 градусаў. Гэта не страшна, кажуць сіноптыкі: напрыклад, летась пачатак чэрвеня таксама выдаўся прахалодны, тады ў першы тыдзень лета максімальная тэмпература ўдзень не была большая за 10—18 цяпла.

Сёння ўдзень будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца ўдзень паўночна-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра на працягу дня — не большая за 14—20 цяпла. У сераду на працягу сутак у нас чакаецца таксама досыць халоднае надвор'е. Але нягледзячы на тое, што летняга цяпла яшчэ прыйдзецца пачакаць, ёсць і добрыя навіны. Пры павышаным фоне атмасфернага ціску на працягу рабочага тыдня істотных ападкаў не чакаецца. Павышаецца верагоднасць кароткачасовых дажджоў толькі ў выхадныя. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні ўмераны, удзень па паўднёвым усходзе парывісты. Тэмпература паветра ў ноч на сераду складзе 4—10 градусаў вышэй за нуль, удзень — 17—22 цяпла.

Паводле слоў сіноптыкаў, з чацвярга надвор'е возьме курс на пацяпленне. Менавіта з гэтага дня тэмпературны фон пачне павышацца. А 3 чэрвеня будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 6 да 11 градусаў цяпла, удзень — 18—23 градусы вышэй за нуль. Таксама сонечна і адносна цёпла чакаецца і ў пятніцу. Будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 6—12 цяпла, удзень — ад плюс 18 градусаў да плюс 24 градусаў вышэй за нуль.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу ўначы будзе пераважна без ападкаў, удзень у асобных раёнах магчымы невялікі кароткачасовы дождж. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 7 цяпла да плюс 14 градусаў, удзень будзе 19—24 градусы вышэй за нуль.

Значна пацяплее, асабліва ў цёмны час сутак, у нядзелю. У гэты дзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 9 да плюс 14 градусаў, удзень — 20—25 цяпла. Вось гэта, мабыць, лета.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».