Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: «Мы поўныя рашучасці разам супрацьстаяць усім нападкам»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па перспектывах супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. Галоўнай тэмай сталі перамовы Аляксандр Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, якія адбыліся на мінулых выхадных у Сочы. ​


 

Фота: БелТА

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэтыя перамовы выклікалі шмат размоў і вялікі рэзанс ва ўсім свеце яшчэ да іх пачатку. Таму ён палічыў неабходным сустрэцца з членамі ўрада, вышэйшымі службовымі асобамі, каб канкрэтызаваць пытанні, якія абгаворваліся на сустрэчы двух прэзідэнтаў і абмеркаваць іх. У самым пачатку нарады Аляксандр Лукашэнка прапанаваў прысутным журналістам задаць пытанні, калі тыя ўзнікнуць пасля тэмы мерапрыемства. 

«Парадак дня нашых перамоў быў вызначана комплексам мерапрыемстваў і сустрэч яшчэ ў канцы мінулага года. Таму гэта не мае ніякага дачынення нават да важных імгненных фактараў тыпу самалёта, затрымання тэрарыстаў. На сустрэчы з парламентарыямі я казаў, што сустрэча будзе тычыцца гандлёва-эканамічных адносін, так і было», — падкрэсліў Прэзідэнт. 

Кіраўнікі Беларусі і Расіі абмеркавалі пытанні пастаўкі газу і нафты, кампенсацыю страт ад расійскага падактовага манёру, як і супрацоўніцтва ў падатковай і мытнай сферах. Без увагі не засталіся рэзанансныя падзеі апошніх дзён: супрацьстаянне санкцыям, аднаўленне авіяцыйных зносін паміж краінамі, затрыманне Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі. На кожным з гэтых пытанняў Аляксандр Лукашэнка спыніўся асобна, расказваючы, аб чым ішла гаворка на перамовах з расійскім калегам. 

Матэрыялы пра сітуацыю вакол нашых краін

У першую чаргу Прэзідэнт расказаў пра рэч, якая зацікавіла ўсіх і нават трапіла на першыя старонкі многіх медыя, — дакументаў у чамадане, які Аляксандр Лукашэнка прывёз у Сочы. Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што у яго з Уладзімірам Пуціным склалася практыка абменьвацца дакументамі, важнымі для абедзвюх краін. «Аналітычныя, абагульненыя матэрыялы пра сітуацыю вакол Беларусі і Расіі, вакол нашай Саюзнай Дзяржавы ў цэлым, і пра тое, што адбываецца на заходнім вектары нашай Саюзнай дзяржавы. Аб тым, якія сёння адносіны Амерыкі, Еўрапейскага саюза і іншых да Кітайскай Народнай Рэспублікі. І шмат іншых матэрыялаў. Гэта вельмі вялікая праца нашых ведамстваў, спецыяльных службаў, аналітыка, з якой я хацеў азнаёміць прэзідэнта Пуціна», — сказаў ён. 

Зразумела, што публічнаму асвятленню гэтыя дакументы не падлягаюць. «Калі б мы ў адкрыты эфір выклалі ўсе дакументы з гэтага чамадана, то, напэўна, шмат было б размоў і было б што абмяркоўваць», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. 

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што падчас сустрэчы ніякіх дакументаў па нядаўнім інцыдэнце з самалётам Ryanair не было. Але прэзідэнты ўдзялілі крыху часу гэтай тэме, у прыватнасці, затрыманым на гэтым рэйсе Рамане Пратасевічы і Сафіі Сапегі. 

«Следства па абедзвюх персонах будзе праходзіць у Беларусі, гэта непахісна. Пра гэта я сказаў прэзідэнту Расіі. Другая персона — грамадзянка Расіі і я запэўніў прэзідэнта, што ніякіх праблем з доступам консулаў не будзе. Гэта міжнародная практыка», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы не пакінем «Белавія» ў бядзе»

Пытанне аб інцыдэнце з самалётам на нарадзе атрымала працяг у больш актуальнай для Беларусі тэме — сітуацыі вакол авіякампаніі «Белавія», якая не мае ніякага дачынення да гэтай гісторыі. 

«Захад дапусціў найбуйнейшы ляп, звязаўшы гэтую кампанію з тым інцыдэнтам. У „Белавія“ знішчальнікаў няма, яны нічога не ўздымалі, для таго, каб нібыта пасадзіць гэты самалёт, — сказаў беларускі лідар. — Яны думаюць, што раз пралёты платныя і мы нешта недаатрымаем. Ну мы недаатрымаем значна менш, чым яны страцяць, абмінаючы нашу краіну». 

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што цяпер у авіякампаніі стала больш праблем, але дзяржава не пакіне яе і падтрымае. Напрыклад, ужо міністрамі транспарту Беларусі і Расіі адапроўцваецца пытанне, у якія расійскія гарады «Белавія» будзе выконваць рэйсы. Вырашаецца пытанне, як быць тым людзям, якія ўжо купілі білеты на вымушана адмененыя рэйсы беларускай авіякампаніі. Па словах прэзідэнта, людзей трэба падтрымаць. 

«Я папрасіў, каб нам цалкам адкрылі Маскву. Для таго, каб нам развесці людзей, некаторыя ж набылі квіток з разлікам, што з Мінска праз Украіну яны паляцяць. Масква — гэта гіганцкі хаб, адкуль нашы людзі могуць паляцець у іншыя краіны», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. І, па яго словах, пэўныя зрухі ў гэтым пытанні ўжо ёсць. 

Таксама прэзідэнты абедзвюх краін абмеркавалі павелічэнне колькасці палётаў у Санкт-Пецярбург, Сочы, Казань, Краснадарскі край і яшчэ шэраг расійскіх рэгіёнаў. 

«Галоўнае — даць работу нашым пілотам і задзейнічаць самалёты, якія мы закупілі. Пілоты ў нас класныя, парк абнавіўся. Я абяцаў, што „Белавія“ мы ў бядзе не кінем. Гэтую кампанію, чаго б нам гэта ні каштавала, — справа гонару падтрымаць па ўсіх напрамках», — запэўніў Аляксандр Лукашэнка і даручыў міністру замежных спраў і міністру транспарту як мага раней рэалізаваць дасягнутыя дамоўленасці. Таксама Прэзідэнт даручыў міністру траспарту прапрацаваць з расійскім калегам пытанне паездак беларусаў у Крым. 

Нягледзячы на меры, якія прымаюцца для таго, каб беларусы маглі падарожнічаць за мяжу, Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларусаў у гэтым годзе больш паездзіць па Беларусі. «Мяне засмучае, што ў нас беларусы не ведаюць Беларусь, асабліва моладзь. Яны добра арыентуюцца ў Эміратах, Чарнагорыі, Турцыі, а Беларусі не ведаюць. А месцаў выдатных дастаткова. Я б папрасіў не імкнуцца кудысьці ляцець з трыма — чатырма перасадкамі», — акцэнтаваў Прэзідэнт. 

«Усе пастаўкі будуць ажыццяўляцца ў запланаваных аб’ёмах»

Кіраўнікі дзвюх дзяржаў шмат увагі ўдзялілі пытанням пастаўкі нафты. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, урады Беларусі і Расіі сур’ёзна над гэтым папрацавалі і ніякіх праблем і пытанняў з пастаўкамі нафты не будзе. Усе пастаўкі будуць ажыццяўляцца ў запланаваных аб’ёмах. 

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дасягнулі прынцыповай дамоўденасці па мінімізацыі страт беларускіх НПЗ ад падатковага манёўру ў Расіі з 1 студзеня 2022 года. Урады яшчэ канчаткова адпрацуюць гэтую схему. А дыялог на гэту тэму будзе працягвацца. 

Не была пакінута без увагі і тэма кошту прыроднага газу. «Няма ніякіх праблем з пастаўкай прыроднага газу. Колькі трэба — столькі і будзе. Гэтае пытанне канчаткова не закрытае. Прэзідэнт мне паабяцаў, што яны збяруцца і падумаюць, як у гэтай сітуацыі дапамагчы Беларусі з цаной на газ» , - распавёў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што ёсць манер дасягнутыя дамоўленасці замацаваць у міжурадавым пагадненні. 

«Галоўнае — каб быў давер»

Адзін з пунктаў парадку дня двух прэзідэнтаў — збліжэнне мытных службаў і заканадаўства. Але, па словах Аляксандр Лукашэнкі, гэта не самое вострае пытанне. Паколькі праведзена вялікая праца ў межах ЕАЭС, у Беларусі і Расіі вельмі блізкае мытнае заканадаўства. Таму няма неабходнасці ў стварэнні нейкай наднацыянальнай структуры. Магчыма, дастаткова прапрацаваць стварэнне пэўнага цэнтру, які будзе мець доступ да мытных працэсаў у Беларусі, і ў Расіі. 

Беларускі лідар падкрэсліў, што ў рэалізацыі падатковай палітыкі Беларусі і Расіі, не павінна быць ніякай насцярожанасці. «Галоўнае — каб быў давер. Без гэтага мы нікуды не рушым. Калі мы хочам, каб Расія была надзейным партнёрам, салідарным трэба весці адкрытую палітыку. Тое ж самае з боку Расіі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што такія ўмовы захаваюцца, нават калі збліжэнне беларускага і расійскага падатковага заканадаўства адбудзецца, што прапаноўвае расійскі бок. 

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі і пытанні ваенна-прамысловага комплексу. Але, як падкрэсліў беларускі лідар, ніякіх абмеркаванняў у плане перакідання на пастаяннай аснове Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, стварэння нейкіх баз у Сочы не вялося. Але, паколькі Расія знаходзіцца побач з Беларуссю, у выпадку падазронай ваеннай актыўнасці з боку НАТА саюзніцкія падраздзялення на працягу сутак могуць быць перакінутыя ў Беларусь. «У выпадку абвастрэння», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. 

«Усё павінна быць разумна»

Прэзідэнт расказаў, што яны з расійскім калегам «вельмі доўга» абмярковаўлі пытанне супрацьстаяння санкцыям. І дамовіліся знайсці алгарытм адказу на абмежавальныя меры з боку Захаду. Беларускі лідар даручыў ураду не зацягваць з рашэннем гэтага пытання. «Усё павінна быць разумна, не наскокам, не трэба страляць сабе ў нагу, у руку», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лідары дзвюх дзяржаў не пакінулі без увагі праблему, якая сёння тычыцца ўсіх — пандэмію каранавіруса, лячэнне людзей, адкрыццё межаў і барацьбу з наступствамі пандэміі. Таксама былі закранутыя пытанні знешняй палітыкі, у прыватнасці запланаваная сустрэча прэзідэнта Расіі з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. 

Беларускі лідар расказаў, што нават не узгадваў пытанне пра паступленне другога траншу крэдыту. Але напрыканцы перагавораў на гэта пытанне звярнуў увагу Уладзімір Пуцін. «Прэзідэнт Расіі, калі мы развітваліся, мне на хаду сказаў: я табе павінен нагадаць, што другі транш па ранейшай дамоўленасці аб крэдыце на мільярд долараў вы атрымаеце літаральна ў чэрвені», — распавёў Аляксандр Лукашэнка.

Уражанні толькі станоўчыя

Падводзячы вынік перагавораў у Сочы, Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што ў яго засталіся станоўчыя ўражанні. Ён адзначыў, што ўжо пачаўся рух па доўгатэрміновых пытаннях, і калі краіны будуць працягваць разам актыўна працаваць, будзе знаходзіцца рашэнне і іншых пытанняў. 

«Разуменне таго, што вакол нас пачынаюць аб’ядноўвацца пэўныя сілы і ціснуць на нас, і ў прэзідэнта Пуціна, і ў мяне ёсць, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Мы выдатна разумеем, што адбываецца вакол нашай краіны, і абсалютна падобную ацэнку гэтую сітуацыю. І поўныя рашучасці разам супрацьстаяць усім гэтым нападкам», — канстатваў Аляксандр Лукашэнка. 

Пасля Прэзідэнт адказаў на пытанні журналістаў. Прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі цікавілі пытанні санкцый, авіяцыйных зносін. Аляксандр Лукашэнка запэўніў журналістаў, што гатовы адказваць на іх пытанні. 

«Каб не было інсінуацый тыпу таго, што мы „здаём“ свой суверэнітэт і незалежнасць. Нават гаворкі не было на гэтую тэму. Мы наогул пра гэта не казалі. Мы вырашалі канкрэтныя пытанні, якія дапамогуць зблізіць нас з Расійскай Федэрацыяй. Нагадаю — нам трэба толькі адно: роўныя ўмовы для суб’ектаў гаспадарання, фізічных асоб», — звярнуў увагу беларускі лідар.


Каментарый у тэму

Падрабязнасці нарады з Прэзідэнтам у размове з журналістамі раскрыў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Па яго словах, галоўнымі былі два пытанні: праца над саюзнымі праграмамі па эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Расіі і забеспячэнне ўстойлівай работы эканомікі ва ўмовах санкцый з боку краін Захаду, у тым ліку і пагрозы ўвядзення дадатковых абмежаванняў.

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што перамовы з расійскімі калегамі ішлі ў актыўным рэжыме з восені мінулага году. 

«Фактычна мы выходзім на фінішную прамую па ўзгадненні ўсіх саюзных праграм, якія ахопліваюць пабудову адзінай эканамічнай прасторы дзвюх краін для таго, каб забяспечыць роўныя ўмовы работы суб’ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі. У цэлым гэтыя падыходы падтрыманы, і нам засталося дашліфаваць трохі пытанняў з тым, каб не пазней за лета завяршыць усю работу і ўнесці кіраўнікам дзяржаў падрыхтаваныя рашэнні з гэтай нагоды», — расказаў прэм’ер-міністр. 

Пры гэтым гаворка не ідзе пра нейкую шкоду палітычнаму або эканамічнаму сувэрэнітэту Беларусі. «Мы выбудоўваем новую мадэль адносін у рамках адзінай эканамічнай прасторы, каб стварыць не проста роўныя ўмовы, а новыя мадэлі эканомік, якія павінны развівацца сінхронна», — падкрэсліў кіраўнік урада.

Расказваючы пра другі блок пытанняў, Раман Галоўчанка звярнуў увагу на тое, што санкцыі краін Захаду не пагражаць эканоміцы Беларусі. 

Справа ў тым, што тут настолькі адсутнічае логіка, што цяжка прагназаваць. З розных бакоў гучаць розныя заявы. Мы спакойна адсочваем гэтую сітуацыю, гатовы да розных варыянтаў развіцця падзей. Упэўненыя, што эканоміка Беларусі не толькі выстаіць і пераадолее, але і атрымае, магчыма, новы зарад бадзёрасці, каб больш актыўна працаваць на іншых рынках. Перад намі велізарная Азія, велізарны Усход. У прынцыпе, зараз не так шмат унікальных тавараў або тэхналогій, якімі валодае толькі адна або некалькі краін на кантыненце. Таму мы спакойна зрабілі падлікі, далажылі кіраўніку дзяржавы сітуацыю. Зараз эканоміка працуе абсалютна устойліва" — распавёў прэм’ер-міністр.

Ён расказаў, што па выніках пяці месяцаў беларуская эканоміка працягвае дэманстраваць ўстойлівы рост і дынамічнае развіццё. 
«Экспарт ўжо перавысіў узровень мінулага года на 35 працэнтаў. Упэўнена расце вытворчасць прадукцыі машынабудаўнічай галіны, нафтахімічны сектар паказвае высокія вынікі. Гатовыя да любых варыянтаў развіцця падзей, але ніякай катастрофы не прадбачыцца. Усё ў штатным рэжыме», — адзначыў прэм’ер.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.