Вы тут

­­­Міжнародны дзень абароны дзяцей — у сэрцы Беларусі


Ад сур’ёзнай нарады да дзіцячага свята — графік Палаца Незалежнасці ў першы дзень лета быў насычаным. Адразу пасля нарады кіраўнікцтва дзяржавы гаспадарамі Рэзідэнцыі Прэзідэнта сталі дзеці. Святочнае мерапрыества з нагоды міжнароднага дня абароны дзяцей сабрала 210 маленькіх беларусаў. З кожнай вобласці і горада Мінска тут сабраліся дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці са шматдзетных і апякунскіх сем’яў.


Кожны ўдзельнік свята атрымаў падарунак ад імя Прэзідэнта. Прывітаць і павіншаваць маленькіх герояў дня прыехаў і міністр адукацыі Ігар Карпенка.

«Мы былі сведкамі дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» і фактычна новае гучанне гэтая акцыя атрымала сёння. Па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы сёння тут праходзіць дзіцячае свята, на якім мы сабралі дзетак, якую маюць патрэбу ў апецы дзяржавы. Я маю на ўвазе, у першую чаргу, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. У нас такіх дзяцей у краіне каля 17 тысяч. Варта падкрэсліць, што дзяржава цяпер праводзіць мэтанакіраваную палітыку, мы стараемся ладзіць дзяцей у сям’і на выхаванне. Развіваем сямейныя формы выхавання. І з гэтых 17 тысяч дзяцей — 13 тысяч ужо знаходзяцца ў такіх сем’ях. Гэта значыць крыху больш за чатыры тысячы дзяцей знаходзяцца ў дзіцячых дамах або дамах сямейнага тыпу. Гэты працэс працягваецца. Мы за апошнія пяць гадоў на 56% знізілі колькасць дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў, — адзначыў міністр у размове з журналістамі.

Святочная атмасфера поўнасцю захапіла Палац Незалежнасці. Па галоўнай зале Палаца прагульваліся знакамітыя героі казак і мультфільмаў, якія разам з дзецьмі гулялі ў розныя гульні, наносілі аквагрым. Кожны жадаючы мог сфатаграфацца ў фотабудках, трапіць у віртуальную рэальнасць і нават паспрабаваць сябе ў рамёствах. Цэнтрам прыцягнення стала дрэва «Выцінанка», на якім дзеці пакідалі сэрцайкі, зробленыя сваімі рукамі, з пажаданнямі кіраўніку дзяржавы.

«Больш за ўсё мне спадабалася браслеты рабіць і твар размалёўваць. Я займаюся мадэлінгам. Хоця пачынаючая мадэль, але ўжо ўдзельнічала ў трох конкурсах. Сёння я як прынцэса прыехала ў Палац. Праўда, мне здаецца, гэты гучны гук перашкаджае Прэзідэнту, у яго ж і так праца цяжкая...», — падзялілася ўражаннямі 12-гадовая Вера Юрэвіч з Магілёва.

Кульмінацыя Дня абароны дзяцей у Палацы Незалженасці, канешне, — прадстаўленне з удзелам казачных персанажаў, артыстаў эстарады і нават цыркавых артыстаў. Як расказала галоўны рэжысёр свята, мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады Уладзіслава Арцюхоўская, у прадстаўленні задзейнічаны і самі гледачы, дзеці не проста ўбачылі казку, а трапілі ў яе. 

«У Палацы Незалежнасці, вядома, было складана паставіць такую праграму. Гэтая зала прызначаны зусім для іншых мерапрыемстваў. Але, мне здаецца, для дзіцяці, незабыўна тут пабываць, сфатаграфавацца», — адзначыла рэжысёр.

Як адзначылі ўдзельнікі свята, захапляльна тут пабываць не толькі дзецям, але і дарослым. Юлія Лукашэвіч, уладальніца Ордэна Маці за выхаванне пяці дзяцей, прыехала ў Палац Незалежнасці разам з чатырма дочкамі, старэйшы сын-адзінацацікласнік здае экзамен.

«Для нас быў сюрпрыз, мы не чакалі, што сёння сюды прыедзем і што тут такое свята. Хвалююча вельмі. Мы першы раз у Палацы Незалежнасці. Будзем ўражвацца разам. Дзеці былі вельмі здзіўлены, пастаянна пыталіся: «Мы што, едзем да Прэзідэнта?», — падзялілася шматдзетная маці.

Пакуль дзеці знаёміліся з усімі казачнымі героямі і актыўнасцямі, дарослыя адзначалі: чаго хацець ад дзяцей, калі ў дарослых эмоцыі зашкальваюць. Усім свята запомніцца надоўга.

Валерыя СЦЯЦКО,

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.