Вы тут

Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь»


Прыняты Палатай прадстаўнікоў  16 красавіка 2021 г.

Адобраны Саветам Рэспублікі 21 красавіка 2021 г.


Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 г. № 114-З «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» наступныя змяненні:

1. З назвы Закона і часткі першай прэамбулы словы «ў Рэспубліцы Беларусь» выключыць.

2. У артыкуле 1:

з назвы артыкула словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць;

у тэксце артыкула словы «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь» і «заканадаўства Рэспублікі Беларусь» замяніць адпаведна словамі «Заканадаўства» і «заканадаўства».

3. У частцы першай, абзацах другім і трэцім часткі другой артыкула 3 словы «заканадаўствам Рэспублікі Беларусь» замяніць словам «заканадаўствам».

4. З частак першай і трэцяй артыкула
4 слова «(паведамленні)» выключыць.

5. З часткі першай артыкула 5 словы
«, а таксама артыкулам 91 гэтага Закона» выключыць.

6. Артыкул 8 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 8. Падрыхтоўка масавага мерапрыемства

Падрыхтоўка масавага мерапрыемства ажыццяўляецца яго арганізатарам (арганізатарамі) і іншымі ўпаўнаважанымі ім (імі) грамадзянамі.

Да атрымання дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства яго арганізатару (арганізатарам), а таксама іншым арганізацыям і грамадзянам забараняецца публічна заклікаць да арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства, у тым ліку аб'яўляць у сродках масавай інфармацыі, глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт або іншых інфармацыйных сетках аб даце, месцы і часе яго правядзення, вырабляць і распаўсюджваць з гэтай мэтай улёткі, плакаты і іншыя матэрыялы.».

7. У артыкуле 9:

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі вызначаюцца рэкамендаваныя месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў, якія адпавядаюць патрабаванням гэтага Закона да такіх месцаў, а таксама месцы, дзе іх правядзенне забараняецца, з паведамленнем аб гэтым у сродках масавай інфармацыі.»;

абзац дзясяты часткі трэцяй выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«на адлегласці менш як 100 метраў ад тэрыторый аб'ектаў і вытворчасцяў, на якіх эксплуатуюцца патэнцыяльна небяспечныя аб'екты з хімічнымі, фізіка-хімічнымі, фізічнымі працэсамі, дзе магчымае ўтварэнне выбухованебяспечных асяроддзяў (сумесь газаў, пары з паветрам і іншымі акісляльнікамі), і атрымліваюцца, выкарыстоўваюцца, перапрацоўваюцца, захоўваюцца, транспартуюцца небяспечныя рэчывы, пералічаныя ў дадатку 1 да Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2016 г. № 354-З
«Аб прамысловай бяспецы».».

8. Артыкул 91 выключыць.

9. У артыкуле 10:

з часткі першай слова «(паведамленні)» выключыць;

пасля часткі чацвёртай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Забараняюцца збор, атрыманне і выкарыстанне грашовых сродкаў, іншай маёмасці,
у тым ліку маёмасных правоў, а таксама выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, а таксама выкананне работ, аказанне паслуг для мэт кампенсацыі выдаткаў, абумоўленых прыцягненнем асобы да адказнасці за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.»;

з частак шостай і восьмай словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць.

10. У артыкуле 11:

абзац дванаццаты часткі другой і абзац трынаццаты часткі трэцяй выключыць;

частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Рэалізацыя алкагольных напояў і піва пры правядзенні масавых мерапрыемстваў ажыццяўляецца з улікам забарон і абмежаванняў, устаноўленых заканадаўствам.»;

дапоўніць артыкул часткамі наступнага зместу:

«Забараняецца асвятленне ў сродках масавай інфармацыі, глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт або іншых інфармацыйных сетках у рэжыме рэальнага часу (у прамым эфіры) масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення,
у мэтах іх папулярызацыі або прапаганды.

На асобу, якая прысутнічае на масавым мерапрыемстве ў якасці журналіста сродку масавай інфармацыі, пры ажыццяўленні ёй сваёй дзейнасці распаўсюджваюцца забароны, прадугледжаныя гэтым артыкулам. Такая асоба не мае права выступаць у якасці арганізатара або ўдзельніка масавага мерапрыемства.».

11. У артыкуле 12:

з абзаца другога часткі першай слова «(паведамленне)» выключыць;

з часткі другой словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць;

дапоўніць артыкул часткамі наступнага зместу:

«У выпадках, устаноўленых часткай першай гэтага артыкула, па патрабаванні кіраўніка (яго намесніка) адпаведнага мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, органа ўнутраных спраў таксама можа прыпыняцца функцыянаванне аб'ектаў грамадскага харчавання, транспартнай дзейнасці, гандлёвых аб'ектаў, кірмашоў, работа арганізацый усіх формаў уласнасці ў месцах правядзення
масавых мерапрыемстваў, па маршрутах руху іх удзельнікаў.

Часовая забарона ці часовае абмежаванне руху па дарогах пры правядзенні масавага мерапрыемства можа ўводзіцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам у галіне дарожнага руху.».

12. З артыкулаў 13 і 14, назвы главы 3 і артыкула 16 словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць.

13. У артыкуле 15:

словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць;

дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«У выпадку, калі кіраўнік палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання (арганізацыйнай структуры палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання) ці іншы член кіруючага органа палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання (арганізацыйнай структуры палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання) здзяйсняюць дзеянні, указаныя ў частцы другой артыкула 8 гэтага Закона, кіруючы орган адпаведнай палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання (арганізацыйнай структуры палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання) абавязаны на працягу пяці дзён з дня здзяйснення такіх дзеянняў заявіць у сродках масавай інфармацыі аб сваёй нязгодзе з гэтымі дзеяннямі.
Адсутнасць падобнай заявы з'яўляецца падставай для наступлення адказнасці, прадугледжанай заканадаўчымі актамі.».

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у месячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам і прыняць іншыя меры па рэалізацыі палажэнняў гэтага
Закона.

Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам у месячны тэрмін прывесці свае нарматыўныя прававыя акты ў адпаведнасць з гэтым Законам і прыняць іншыя меры па рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу ў наступным парадку:

артыкул 1 — праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона;

іншыя палажэнні — пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А. Лукашэнка.

24 мая 2021 г., г. Мінск. № 108-З

Выбар рэдакцыі