Вы тут

Два Іваны і Мікалай


Іван Пешкін, найстарэйшы жыхар вёскі Юзяфоўка Хоцімскага раёна, добра памятае, як выжывала яго вёска падчас вайны — калі прыйшла Перамога, яму было трынаццаць гадкоў. Падлеткам ён бачыў, як вярталіся дадому стомленыя франтавікі. Але не ўсе прыйшлі назад. Вось і Мікалай Кучанкоў загінуў. Іван Фёдаравіч і дагэтуль помніць, як маладога прызыўніка праводзілі на вайну, як развітваліся. Аказалася, назаўсёды.


А вось Іван Макаранка, сусед Івана Фёдаравіча, не памятае свайго дзядзьку, бо нарадзіўся пасля вайны. Пра Мікалая яму распавядала матуля. А яшчэ застаўся адзіны партрэт у рамачцы, які дае ўяўленне, як выглядаў сямнаццацігадовы юнак. І гэты партрэт як найкаштоўную рэліквію Іван Макаранка зберагае. Мікалай Захаравіч Кучанкоў, як і семдзесят два яго аднавяскоўцы, якія таксама не вярнуліся з баёў, навечна ўпісаны ў летапіс герояў нашай Перамогі. У Юзяфоўцы ў іх гонар заклалі малады... «Сад Перамогі».

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».