У прыёмнай генеральнага дырэктара ўстановы карэспандэнту «Звязды» паведамілі, што пажар пачаўся прыблізна а палове першай гадзіны дня. Усіх коней вывелі і выратавалі, у тым ліку дзякуючы выпадковым людзям, што апынуліся паблізу.
Як расказала афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Дзіяна ЖАЛЯЗНЯК, паведамленне аб узгаранні стайні ў цэнтр аператыўнага кіравання Мінскага раёна паступіла ў 12.44. «На месца неадкладна выехалі падраздзяленні МНС, — адзначылі ў ведамстве. — У час прыбыцця ратавальнікаў да месца надзвычайнага здарэння будынак стайні гарэў адкрытым полымем. У 13.11 пажар быў лакалізаваны, а ў 13.30 ратавальнікі канчаткова ліквідавалі надзвычайную сітуацыю. У выніку пажару агнём знішчаны дах стайні на плошчы 1300 квадратных метраў. Прычына ўзгарання ўстанаўліваецца».
Да прыбыцця падраздзяленняў МНС работнікамі цэнтра са стайні былі эвакуіраваны 44 кані. У выніку пажару ні жывёлы, ні людзі не пацярпелі.
Telegram-канал Следчага камітэта Беларусі дадае, што ўстаноўлена: конюх па ўласнай ініцыятыве выконваў работы з дапамогай балгаркі. Іскра трапіла на сена. Ад распаўсюджвання агню, па папярэдняй версіі, і адбылося ўзгаранне даху стайні. Следча-аператыўнай групай у другой палове дня фіксавалася следавая карціна, адбіралася неабходная дакументацыя. Прызначаны неабходныя экспертныя даследаванні для ўстанаўлення ўсіх абставін таго, што адбылося.
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.