Вы тут

Стаянку палескіх партызан рэканструявалі ў Іванаўскім раёне


У Іванаўскім раёне рэканструявалі стаянку штаба Пінскай партызанскай брыгады ва ўрочышчы Красіна, паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Рыгор Сыса, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

Штаб Пінскай партызанскай брыгады размяшчаўся ў атрадзе імя Арджанікідзэ непадалёк ад вёскі Махро. Некалькі гадоў таму стаянку вырашылі рэканструяваць. У выніку атрымалася стварыць адначасова помнік і музей пад адкрытым небам. «Ёсць дастаткова матэрыялаў пра гісторыю партызанскага руху на гэтых землях. Хочам расказаць пра гэта жыхарам нашага раёна і гасцям. Пры стварэнні аб’екта супрацоўнічалі з Драгічынскім ваенна-гістарычным музеем. Можна праводзіць экскурсіі пасля наведвання музея на месцы, дзе непасрэдна дыслакаваліся атрад і штаб брыгады» , — выказаў меркаванне Рыгор Сыса.

Падчас працы над экспазіцыяй былі рэканструяваны жылыя зямлянкі, зямлянкі штаба і разведкі, санчастцы, траншэі з Бліндажамі. Адноўлены лясная школа і партызанская кухня. Зрубамі ўмоўна паказана, дзе размяшчаліся студні.

Адкрыццё экспазіцыі намечана на 6 чэрвеня. Можна будзе акунуцца ў атмасферу быту партызанскага атрада, у гэтым дапамогуць ваенна-гістарычныя рэканструктары з Брэста і Бярозы. Лагер будзе адкрыты для наведвання і ў іншыя дні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.