Вы тут

Выйшла юбілейная выданне «Фундаментальная бібліятэка БДУ: 100 гадоў на службе ўніверсітэцкай адукацыі»


Кніга прысвечана 100-годдзю з дня заснавання ўстановы, якая стала родапачынальнікам бібліятэчнай справы Беларусі.


Прызначэнне бібліятэкі БДУ шмат у чым сугучнае місіі самога ўніверсітэта. У 1921 годзе яна адначасова з забеспячэннем адукацыйнага працэсу закладвала асновы для нацыянальнай бібліятэчнай сеткі. А сёння Фундаментальная бібліятэка БДУ з’яўляецца адной з найбуйнейшых у краіне з фондам каля двух мільёнаў тамоў айчыннай і замежнай літаратуры.

Кніжная навінка на сімвалічных 100 старонках з’яўляецца гістарычным экскурсам па асноўных этапах развіцця бібліятэкі БДУ. У ёй распавядаецца пра перадумовы і падзеі, якія папярэднічалі адкрыццю ўстановы. Чытач даведаецца, як фарміраваўся першы фонд, пра ролю першага рэктара Уладзіміра Пічэты і прафесараў БДУ ў напаўненні бібліятэкі ўнікальнымі і рэдкімі зборамі.

У кнізе ўпершыню дадзена ацэнка работы ўстановы ў 1930-х гадах, распавядаецца падрабязнасці работы бібліятэкі ў часы Вялікай Айчыннай вайны на станцыі «Сходня» пад Масквой і ў гады пасляваеннага аднаўлення. Чытач даведаецца, што пасля вяртання БДУ з эвакуацыі ўвесь кніжны фонд змяшчаўся ў адным з пакояў фізіка-матэматычнага факультэта, а штат бібліятэкі на той момант складаў дзесяць чалавек.

Асаблівую цікавасць уяўляюць біяграфіі дзевяці кіраўнікоў, успаміны ветэранаў, а таксама сучаснасць фундаментальнай бібліятэкі.

У аснову выдання пакладзены дакументальныя матэрыялы Нацыянальнага архіва Беларусі і перыёдыкі 1920-30-х гадоў. Гэта дазволіла дапоўніць гісторыю бібліятэкі новымі імёнамі і падзеямі.

Складальнікамі юбілейнага выдання выступілі дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі Уладзімер Кулажанка, намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце Ала Буціна і бібліятэкар навукова-метадычнага аддзела Кацярына Роўда.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.