Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: «Калі мы разумна разгорнемся, то нам яшчэ мала будзе гэтай электраэнергіі»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам аб развіцці энергетычнага комплексу міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча, намесніка прэм’ер-міністра Юрыя Назарава, памочніка Прэзідэнта Аляксандра Косінца. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі сённяшні стан энергасістэмы і яе перспектывы на будучыню.​


Фота: БелТА

У пачатку Аляксандр Лукашэнка прывёў важныя факты. Так, па яго словах, магутнасць айчыннай энергетычнай сістэмы перавысіла 10 тысяч мегават. А даўжыня яе ліній — гэта больш за 280 тысяч кіламетраў электрычных сетак і 7,5 тысячы кіламетраў цеплавых. Энергетычныя сістэма генерыруе каля 4 % валавага ўнутранага прадукту Беларусі.

«Гэта суперчыстая крыніца энергіі»

«Гаспадарка велізарная, асабліва з уводам новай для Беларусі крыніцы энергіі — Беларускай атамнай станцыі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён пацікавіўся, як функцыянуе першы энергаблок станцыі, як прайшлі выпрабаванні электрастанцыі і наколькі яна гатова для прамысловай эксплуатацыі. Асобна Прэзідэнт звярнуў увагу на перспектывы выкарыстання атамнай энергіі, у тым ліку яе экспарту.
Ён параіў не перажываць, што не будзе куды дзець лішнюю энергію. «Калі мы разумна разгорнемся, то нам яшчэ мала будзе гэтай электраэнергіі. Гэта суперчыстая крыніца энергіі, яна патрэбна ўсюды і ва ўсім, пачынаючы ад жылля і прамысловасці да самой атамнай станцыі, якая таксама спажывае нямала электраэнергіі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама Прэзідэнта цікавілі напрамкі, па якіх будзе весціся работа па павелічэнні спажывання электрычнай энергіі. «Калі на тое пайшло, трэба будзе — пабудуем другую атамную станцыю. У гэтым уся перспектыва. Нас увесь час крытыкаваў Захад, асабліва нашы суседзі „ах станцыя, бяспека“ і іншае, а самі запланавалі будаўніцтва станцый. Раней Літва выказвала гэта, цяпер яна ўжо задумалася аб будаўніцтве новай ці вярнуцца да Ігналінскай АЭС — але гэта іх праблемы. І Польшча плануе будаваць, а ўсе астатнія або будуюць ці ўжо пабудавалі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт адзначыў, што атамная энергія — гэта будучыня. «Дзякуй богу, што мы ў свой час ўзяліся за гэтую праблему, здагадаліся, што трэба гэтым займацца. Гэта перспектыва. Гэта найвышэйшыя тэхналогіі». — падкрэсліў беларускі лідар. 

Ён звярнуў увагу на неабходнасць адпрацавання алагрытму дзеянняў па гэтым накірунку. 

«Электрамабілі — перспектыва»

Другое важнае пытанне, на якое звярнуў увагу Прэзідэнт — электрамабілі. «Сёння ўвесь свет паставіў жорсткія задачы па пераходзе на электрамабілі. Людзям надакучыла дыхаць брудам, людзі хочуць чысціні на планеце, у адваротным выпадку ў гразі гэтай патонем. Таму электрамабілі — перспектыва», — заўважыў ён.

Беларускі лідар адзаначыў, што ў краіне павінна быць больш электразарадных станцый для машын на электрычным рухавіку. 

«Некаторыя людзі хочуць, каб каля дома была такая зарадная станцыя. Усе павінна быць разумна, мы не павінны на гэтым атрымліваць каласальны прыбытак. Мы потым на гэтым атрымаем прыбытак за кошт продажу электрычнай энергіі. Таму не ў страту, але станцыі трэба будаваць, пачынаючы ад парога тых, хто хоча, да грамадскага карыстання», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

На пачатак 2021 году ў краіне налічвалася 420 станцый, на сённяшні момант іх ужо 450. Плануецца, што да канца 2021 года ў краіне будзе ўстаноўлена 600 электразарадных станцый. Прэзідэнт звярнуў увагу, што спыняцца на гэтым ні ў якім разе нельга. 

«Калі мы прапануем станцыі ў маленькіх пасёлках, аграгарадках, можа быць, каля дома паставіць станцыю — мы павінны прапанаваць гэтыя паслугі. Насельніцтву ад кухні да электрамабіля трэба прапанаваць паслуг», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, заўважыўшы, што «тады будзе спажыванне электраэнергіі». 

«Не трэба спыняцца»

Акрамя галоўнай тэмы сустрэчы, намеснік прэм’ер-міністра Юрый Назараў закрануў іншыя пытанні, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Ён далажыў Прэзідэнту аб тым, што ў Добрушы прынялі ў эксплатацыю кардонную фабрыку і яна ўжо выпускае кардон. На што кіраўнік дзяржавы адказаў, што хоча наведаць прадпрыемства і асабіста пазнаёміцца з вытворчасцю. 

«Кардон — гэта прарыў. Нас таксама там сцябалі ў перадвыбарчую кампанію: «Ах, на вуліцы пратэстуны, а Лукашэнка кардонам займаецца»“. Я ўсімі пытаннямі тады займаўся, а гэта быў вялікі інвестыцыйны праект», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што цяпер Беларусь можа сама выпускаць тавары з кардону, а не экспартаваць сыравіну і потым за мяжой купляць вырабы з яе. «Не трэба спыняцца: кардон атрымалі — далей станок трэба ставіць і рабіць упакоўку. Гэта вельмі важны напрамак», — заўважыў Прэзідэнт. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».