Вы тут

Мы будзем родную зямлю абараняць


На цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі Прэзідэнт Беларусі выступіў з хвалюючай прамовай.


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх жыхароў Беларусі з Днём Вялікай Перамогі. Нагадаў: «Чым далей сыходзяць у гісторыю гераічныя і трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, тым больш велічна й грандыёзна паўстае перад намі ахвярны подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў. Тых, хто выратаваў чалавецтва ад заняволення й знішчэння. Гэта была эпахальная бітва за жыццё на зямлі, за зберажэнне роду чалавечага. Вялікая перамога дабра над сусветным ліхам». Прэзідэнт аддаў даніну павагі гераізму і стойкасці воінаў-франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў і працаўнікоў тылу, без якіх немагчымая была б Перамога. І запэўніў тых, хто падарыў нам нязгаснае святло Вялікай Перамогі: мы выстаім у сённяшняй жыццёвай барацьбе.

Памяць тых, хто загінуў у полымі вайны, памяць ветэранаў-пераможцаў, якія ўжо сышлі ад нас, удзельнікі ўрачыстасці на Плошчы Перамогі ўшанавалі Мінутай маўчання.

Прэзідэнт адзначыў, што кожны год беларусы прыхо­дзяць да манумента Перамогі, прадаўжаецца традыцыя сустрэч франтавікоў і партызан ля Вечнага агню і ў іншых памятных месцах. Але ж вось парадокс: «У той час, калі мы клапоцімся пра захаванне памяці, паслядоўнікі акупантаў, іх паслугачоў — яны папракаюць нас у мілітарызме, праслаўленні вайны. Папракаюць нас — нашчадкаў тых, хто не прыйшоў з вайны. Кожны трэці. Мы, як ніхто іншы, сербанулі гэтага гора і ўвесь час кажам пра тое, што вайна — гэта страшна. Што нам не патрэбная вайна». На думку Прэзідэнта, сэнс такіх захадаў відавочны: «Марачы пра глабальнае панаванне, сучасныя неакаланіялісты наўмысна сеюць нацыянальную варожасць, плодзяць крывавыя канфлікты на планеце ды зноў спрабуюць апрануць моладзь у карычневую адзежу-уніформу. Робяць усё, каб мы забылі подзвіг нашых дзядоў і страшную праўду пра вайну. Менавіта таму нам навязваюць сцягі ды гімны, зняслаўленыя супрацоўніцтвам з гітлераўскімі забойцамі, — замест знакаў Вялікай Перамогі, міру і стварэння». Прэзідэнт заявіў: «Сёння мы павінны адкрыта гаварыць, што беларусы ў гады Вялікай Айчыннай вайны ўпершыню ў сваёй гісторыі сутыкнуліся з масавым і планамерным знішчэннем мірнага насельніцтва. Гэта на руках фашыстаў, паліцаяў ды іншых калабарантаў кроў тысяч і тысяч, мільёнаў нявінных ахвяраў: жанчын, старых і дзяцей. Свет павінен ведаць і памятаць пра трагедыю нашага народа, беларускага народа. І мы будзем гэтую тэму падымаць на самы высокі міжнародны ўзровень. Каб яны памяталі і не забываліся. І хай нашчадкі нацыстаў нават не мараць, што, калі сыдуць апошнія сведкі генацыду беларускага ды іншых народаў, з імі сыдзе і гістарычная праўда».

У канцы прамовы Прэзідэнт заявіў: «Я разумею, пасля тых падзей, якія адбыліся ў мінулым годзе, і таго, што нам абяцаюць сёлета, мы некалькі, ну, шчыра кажучы, перанапружылі нашае грамадства. Можа, нехта залішне турбуецца пра мір і бяспеку. Можа, нехта ўвогуле ў тое перастаў верыць. Дык вось я цяпер звяртаюся да вас, да тых, хто не верыць, запомніце: пакуль нашае пакаленне жыве, Беларусь заўсёды будзе стаяць намёртва. Мы будзем жыць, мы будзем жыць на сваёй зямлі. І я клянуся вам у гэтым святым месцы, што мы ніколі не дазволім глядзець на нашу зямлю з пагардай, на тую зямлю, якую ветэраны абаранілі ў гады ліхалецця і адваявалі. Мы будзем яе абараняць, чаго б нам тое ні каштавала. Я звяртаюся да вас, тых, хто насцярожыўся ў сувязі з апошнімі падзеямі. Нават не думайце і не хвалюйцеся за будучыню сваіх дзяцей, унукаў і за сваю будучыню. Мы зробім усё для таго, каб над нашай зямлёй ззяла вось такое сонца, як сёння, і было блакітнае неба. Мы зробім усё, каб маладыя мамы і таты са сваімі дзеткамі ў любы час сутак маглі выйсці на вуліцу і прайсціся па сваёй зямлі, як гэта было заўсёды. Так будзе. Я вам абяцаю, я клянуся, што так будзе! І я хачу, каб нас пачулі не толькі ў Беларусі, але і там, вы ведаеце хто».

Фота БелТА

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».