Вы тут

«Лясная песня» за Уралам


Беларусы Зауралля паўдзельнічалі ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі.


Актывісты НКЦ беларусаў Зауралля «Батькавщина» 9 Мая ў горадзе Кургане прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак, вянкоў да мемарыялаў воінаў, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пачалася цырымонія ля стэлы Герояў Савецкага Саюза з імёнамі воінаў-зауральцаў. Затым прадстаўнікі беларускай дыяспары на чале з кіраўніцай «Батькавщины» Людмілай Урванцавай усклалі кветкі да Вечнага агню на цэнтральнай плошчы горада і ўшанавалі памяць загінулых абаронцаў Радзімы.

У той жа дзень ансамбль «Журавачка», створаны пры беларускай суполцы, паўдзе­льнічаў у святочнай імпрэзе-канцэрце грамадскіх нацыянальна-культурных аб’яднанняў горада «Мы вместе ковали Победу». На беларускай мове гучала знакамітая «Лясная песня» («Ой, бярозы ды сосны...») і народная беларуская песня «Бульба».

Рыгора ГАРЭШКА

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.