Вы тут

Адыходзяць ветэраны. І музеі...


З Кішынёва прыйшла тужлівая вестка: не стала Уладзіміра Вайцэховіча — ветэрана вайны, аднаго з актывістаў беларускай дыяспары ў Малдове.


Напісаў нам у рэдакцыю, што памёр ветэран, ягоны паплечнік па грамадскай рабоце ў беларускай суполцы мастак Вячаслаў Ігнаценка: «Наш зямляк, якім усе беларусы Малдовы ганарыліся, адышоў у вечнасць 28 сакавіка».

Вячаслаў згадвае: падрабязна пісаў пра старэйшага сябра ў тэксце «Музей пад вінаграднымі лозамі» (20.05.2010). Уладзімір Вай­цэховіч нарадзіўся 10 мая 1924 года ў вёсцы Скобраўка, што на Пухавіччыне. Абара­няў Маскву, камандаваў узводам мінамётнай роты пад Сталінградам, дзе атрымаў і першы ордэн, Чырвонай зоркі, і першую кантузію. У складзе 144 палка пад камандаваннем Васіля Маргелава прайшоў з жорсткімі баямі да Вены. І ў пасляваенны час ветэран доўга заставаўся ў страі: стаў доктарам тэхнічных навук, працаваў у Аграрным універсітэце, быў Ганаровым грамадзянінам Рэспублікі Малдова. Пры дапамозе моладзі, студэнтаў у памяць пра гвардзейцаў, ветэранаў 49-й Херсонскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава дывізіі стварыў музей — пра тое і быў аповед у публікацыі.

Аднак, паведамляе Вячас­лаў Ігнаценка, і музея таго ўжо няма: тэрыторыю двара, дзе ён быў, гарадскія ўлады, кажуць, прадалі пад новае будаўніцтва: «Актывісты дыяспары раней выходзілі на гарадскія улады, але ж нам не далі музей прыватызаваць, каб стаў уласнасцю Вайцэховіча, а потым і дыяспары. Вось і аказаўся музей — нічый».

Рыгор ГАРЭШКА

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

У прамым эфіры тэлеканала «Беларусь-1» Юлія расказвае аб падзеях у Беларусі.

Калейдаскоп

Як добра вы памятаеце ўсе Канстытуцыі Беларусі? Тэст

Як добра вы памятаеце ўсе Канстытуцыі Беларусі? Тэст

За адно стагоддзе Беларусь жыла па пяці розных Асноўных Законах.