Вы тут

Сардэчна запрашаем, турыст!


Як бы там ні было, а час бярэ сваё. На двары ўжо каляндарнае лета. Гэта значыць, што ў самым разгары — турыстычны сезон.


Крычаўскія Мальдзівы. traveling.by

Уласна кажучы, як і пара самага актыўнага адпачынку. І аніяк не абыйсці гэтую рэчаіснасць, аніяк не пакінуць яе па-за ўвагай. Бо нават змрочныя пандэмічныя катаклізмы, што напаткалі літаральна ўсю нашу планету, не здольныя ў поўнай ступені замінаць натуральнаму жаданню людзей выкарыстаць спрыяльныя ўмовы навакольнага асяроддзя — як, дарэчы, і свой эмацыянальны настрой — для фізічнага і душэўнага аздараўлення.

Адным словам, тэма важная. І менавіта ёй мы прызначаем у гэтым нумары часопіса спецыяльны выпуск. Наш расказ — пра турыстычныя і аздараўленчыя магчымасці Беларусі, пра багацце беларускай прыроды, пра гістарычныя і культурныя славутасці краіны. І, канешне ж, пра шчырую добразычлівасць гаспадароў, якая заўсёды знаходзіць добры водгук у шматлікіх гасцей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем’і.

Палітыка

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Беларускі парадак дня нікому не дае расслабіцца, час не дазваляе.

Грамадства

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Дзяжурныя службы — вушы і вочы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. 

Палітыка

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Наперадзе юбілей беларуска-кітайскіх адносін — 30 гадоў.