Вы тут

Свята песні і паэзіі на «Беларусь 3»


З 11 да 12 чэрвеня ў Маладзечне пройдзе ХХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021». Да праграмы свята змогуць далучыцца і гледачы сацыякультурнага тэлеканала, дзякуючы трансляцыям асноўных канцэртных праграм і аператыўным выпускам культурных навін на «Беларусь 3».


Здымачная група праекта «Навіны культуры» наведае асноўныя пляцоўкі свята і пакажа ўсе сюрпрызы і тэматычныя праекты, падрыхтаваныя арганізатарамі для жыхароў і гасцей Маладзечна ў юбілейны для фестывалю год.  Спецыяльны суботні выпуск праграмы «Культурны рэпартаж» пагартае старонкі ўсёй дваццацігадовай гісторыі маладзечанскага музычна-паэтычнага форуму.

Галоўнай падзеяй першага фестывальнага дня стане ўрачыстая цырымонія адкрыцця — узнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні і прэм'ерная канцэртная праграма «Талака», прысвечаная памяці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, а таксама знакамітага піяніста і аўтара песень Ігара Паліводы. Канцэртную праграму прадставяць салісты Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга.

Тэлеверсію канцэрта-адкрыцця фестывалю на тэлеканале «Беларусь 3» пакажуць 12 чэрвеня ў 17.20, а вечарам у 21.30 у прамым эфіры з маладзечанскага Летняга амфітэатра глядзіце святочны гала-канцэрт закрыцця форуму, праграму «Маладзечна — насустрач шлягерам» з удзелам зорак беларускай эстрады і любімых ансамбляў.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

З беларуска-літоўскай граніцы працягваюць паступаць весткі, ад якіх проста кроў стыне ў жылах. 

Грамадства

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Вызначыцца з выбарам прафесіі і месцам навучання можна да 7 жніўня ўключна.

Спорт

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

У сераду ў Мінск вярнуўся бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у скачках у вышыню Максім Недасекаў.

Грамадства

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

А яшчэ нармальны рабочы дзень, адпачынак і права на «бальнічны»...