Вы тут

У Кобрынскім раёне адкрыўся аб'ект у фармаце самаабслугоўвання


У невялікіх населеных пунктах, дзе не вельмі шырока прадстаўлены гандлёвыя сеткі, на пошце адкрываюцца сапраўдныя міні-супермаркеты. Пакупнік можа купіць там самыя розныя прадукты харчавання, гаспадарчыя рэчы, прамысловыя тавары. Маецца неблагі асартымент галантарэі і парфумерыі. Адным словам, усе тавары першай неабходнасці можна набыць тут, калі зайшоў на пошту аплаціць паслугі, атрымаць пасылку альбо падпісацца на любімае выданне.


Та­ва­ры на па­лі­цах пош­та-мар­ке­та.

Нядаўна такі аб'ект адкрылі ў вёсцы Корчыцы Кобрынскага раёна. Жыхарка вёскі настаўніца Ірына Назарук сказала: «Гэта вельмі зручна для жыхароў. У населеным пункце, дзе пражывае прыкладна 200 чалавек, ёсць толькі адна крама райспажыўкааперацыі. А цяпер, выходзіць, з'явіўся канкурэнт, што заўсёды ідзе на карысць цэнавай палітыцы. Тым больш што паштавікі і раней прапаноўвалі дэмакратычныя цэны на свой асартымент. А цяпер яшчэ і асартымент тавараў стаў у разы большы».

Для бяспекі і захавання тавараў устаноўлена сістэма відэаназірання, экран якой знаходзіцца на рабочым стале начальніка аддзялення сувязі.

 На­чаль­нік ад­дзя­лен­ня паш­то­вай су­вя­зі Кор­чы­цы Свят­ла­на Ча­рап­ко  з па­куп­ні­цай у ганд­лё­вай за­ле.

Гандлёвая зала пошты выдатна ўмясціла абсталяванне стандартных памераў са стэлажамі, глыбокімі паліцамі, халадзільнікам. Халадзільнае абсталяванне спатрэбілася для рэалізацыі прадуктаў глыбокай замарозкі (тут можна набыць курыцу, мясныя субпрадукты). У аддзяленні сувязі арганізаваны гандаль пад заказ. Пакупнікі маюць магчымасць пакінуць папярэднія заяўкі на набыццё тавараў для саду і агарода, буйнагабарытнай тэхнікі, бытавой тэхнікі, веласіпеда. Усё гэта будзе дастаўлена ў сціслыя тэрміны, а чалавеку не спатрэбіцца ехаць у райцэнтр, шукаць транспарт для дастаўкі. Гэта асабліва важна для пенсіянераў, адзінокіх людзей.

Вельмі зручна, што насупраць вітрыны з таварамі размешчаны інфармацыйны стэнд з рэкламай паштовай прадукцыі і паслуг, а таксама куток кліента. Такім чынам, вясковыя жыхары, якія прыходзяць на пошту, могуць паспяхова правесці ўсе неабходныя паштовыя аперацыі, аплаціць паслугі, а заадно зрабіць неабходныя пакупкі. Корчыцкі пошта-маркет стаў 14-м па ліку ў вобласці.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Калі ласка, у пошта-маркет

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?