Вы тут

Вось і 25 цяпла!


Лета прыйшло і, як па графіку, цяпло прынесла. Бліжэй да нядзелі наогул стане цёпла, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У выхадныя дні фон атмасфернага ціску пачне падаць, і на тэрыторыю краіны будуць паступаць няўстойлівыя паветраныя масы з паўднёвых шырот. Надвор'е пачне мяняцца ўжо ў суботу. У гэты дзень неба будзе хмурыцца, стане больш аблокаў. Уначы яшчэ будзе пераважна без ападкаў, а ў дзённыя гадзіны ў асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Аднак тэмпература паветра працягне паступова павышацца. Ужо ноччу будзе зусім не холадна — плюс 8—13 градусаў, а ўдзень стане наогул амаль горача — 20—25 градусаў цяпла.

Не будзе сонечнага надвор'я ў нядзелю. У гэты дзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 8—14 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 19—25 градусаў.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня ў краіне чакаецца няўстойлівае і цёплае надвор'е, калі ў начныя гадзіны месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?