Вы тут

Сярод пераможцаў «Інтэрнэт-прэміі ТІБО-2021» — сайт РУП «Белтаможсервіс»


Сёння адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў конкурсу «Інтэрнэт-прэмія ТІБО-2021».


Сайт РУП «Белтаможсервіс» заняў першае месца ў «Інтэрнэт-прэміі ТІБО-2021» у намінацыі: «Карпаратыўныя і тэматычныя Інтэрнэт-рэсурсы: Бізнес для бізнесу (b2b): паслугі».

Супрацоўнікі прадпрыемства былі ўзнагароджаны прызам «Шкляны шар» і дыпломамі за распрацоўку сайта і за першае месца ў намінацыі «Бізнес для бізнесу (b2b): паслугі», а таксама атрымалі сертыфікат на бясплатнае навучанне адной з праграм Webcom Academy.

РУП «Белтаможсервіс таксама прыняло ўдзел III Еўразійскім лічбавым форуме «EADF-2021», які праходзіў на пляцоўцы ТІБО-2021. З прэзентацыяй сервісу па браніраванні чаргі ў аўтамабільным пункце пропуску — дадатку Belarusborder.by, выступіў Канстанцін Паплёўка, намеснік начальніка аналітычнага аддзела ўпраўлення інфармацыйных тэхналогій. Асноўнымі прынцыпамі работы сістэмы з’яўляюцца просты алгарытм браніравання, магчымасць захавання дадзеных аб кіроўцы, транспартным сродку і грузаперавозчыку ў профілі карыстальніка і затым выкарыстанне іх пры браніраванні часу перасячэння мяжы.

Сервіс быў створаны ў рамках удасканалення парадку перасячэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь транспартнымі сродкамі, якія выязджаюць з Рэспублiкi Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».