Вы тут

Ландшафтная кампазіцыя "Папараць-кветка" з’явілася каля экалагічнай сцяжыны Завадскога раёна Мінска.


У стварэнні кампазіцыі з туяў розных гатункаў узялі ўдзел прадстаўнікі дзяржорганаў, дэпутатскага корпусу, а таксама студэнцкая грамадскасць з розных краін – Туркменістану, Узбекістану, Кітаю, Азербайджану, Таджыкістану, Расіі і Беларусі.

Мерапрыемства прайшло ў рамках XVI рэспубліканскага экалагічнага форуму і першай Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі-форуму «ECOLOGY EXPO-2021», прымеркаваных да Года народнага адзінства.

– Кожнае такое мерапрыемства для мяне як эколага, як адказнага за пытанні навядзення парадку на зямлі, азелянення нашай тэрыторыі – гэта свята, – сказаў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык. – Што датычыцца пытанняў азелянення, стварэння рэкрэацыйных зон, экалагічных сцяжын, то гэты курс міністэрствам, дзякуючы неабыякавым людзям, эколагам, мясцовым органам улады, дэпутатам, узяты ўжо даўно. І экасцяжына Завадскога раёна пацвярджае гэта. Такіх цудоўных мясцін у рэспубліцы вельмі шмат і павінна стварацца яшчэ больш.

Па словах міністра, сёння многія населеныя пункты краіны павысілі ўзровень свайго азелянення каля 80 %, што адпавядае экалагічным нормам і патрабаванням. І ў бліжэйшую пяцігодку плануецца ўзняць гэтыя паказчыкі да 100 %. “Зеляніна – гэта чыстае паветра, узбагачанае кіслародам, гэта цудоўнае навакольнае асяроддзе, а значыць, і здароўе нацыі”, – падкрэсліў Андрэй Худык.

– Такія мерапрыемствы кансалідуюць людзей, – упэўнены старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец. – Яны дазваляюць успомніць, што ёсць значна больш важныя рэчы: наша паўсядзённае жыццё, прырода, якая патрабуе нашай увагі. Згодна з артыкулам 55 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ахоўваць навакольнае асяроддзе – абавязак кожнага. Такія мерапрыемствы закладваюць асновы нашага далейшага жыцця ў Мінску, які з кожным годам становіцца ўсё больш камфортным для пражывання, добраўпарадкаваным. Гэта таксама інтэрнацыяльная акцыя, да яе далучыліся студэнты з розных краін, якія вучацца ў Беларусі. Я ўпэўнены, што праз пэўны час яны вернуцца ў Мінск, павядуць сюды сваіх дзяцей.

Экасцяжына ў Завадскім раёне сталіцы – гэта вялікая прыродная тэрыторыя ўздоўж Свіслачы побач з Мінскім заапаркам. На ёй абсталяваны аглядныя пляцоўкі з інфармацыйнымі стэндамі і месцамі для адпачынку, пікнікоў, дзіцячых гульняў. Тут жывуць вужы, гняздуюцца рэдкія віды птушак, можна таксама ўбачыць расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Першы ўчастак экалагічнай сцяжыны працягласцю 772 метры быў адкрыты два гады таму, а летась, у Дзень аховы навакольнага асяроддзя, – другі, даўжынёй 615 метраў.

– У нас ёсць падтрымка Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта працягваць гэтую працу, – адзначыў кіраўнік адміністрацыі Завадскога раёна г. Мінска Сяргей Масляк. – Сёння на стадыі прапрацоўкі знаходзіцца трэці этап экасцяжыны ад перакрыжавання вуліц Убарэвіча і Галадзеда да Мінскай кальцавой аўтадарогі. Думаю, у наступным годзе пры наяўнасці фінансавання мы прыступім да рэалізацыі праекта. Увогуле экалагічная сцяжына добра ўспрымаецца мінчанамі і непасрэдна жыхарамі мікрараёна, яны сюды з задавальненнем прыязджаюць, адпачываюць, гуляюць у цішыні і пад спевы птушак.

Вераніка КОЛАСАВА

Фота прэс-службы Мінпрыроды

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ці апраўдае сваю назву апошні месяц зімы? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Ці апраўдае сваю назву апошні месяц зімы? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Люты — ад лацінскага «фебруарыс», што азначае «ачышчэнне». 

Грамадства

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Каму, калі, што, дзе і як можа давяраць пра сябе сучасны чалавек.

Грамадства

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Раней было прасцей: скончылася ў доме соль — ідзеш у краму і купляеш, і ўсё зразумела.