Вы тут

Для тых, хто сябруе з гумарам


Выдавецкі дом «Звязда», рэдакцыя часопіса «Вожык» і Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’явілі літаратурны конкурс, прысвечаны 80-годдзю адзінага дзяржаўнага выдання сатыры і гумару — часопіса «Вожык».


Да ўдзелу ў творчым спаборніцтве запрашаюцца аўтары з Беларусі. Узрост не абмежаваны. На разгляд прымаюцца літаратурныя творы, якія раней не публікаваліся і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах. Тэматыка і жанры твораў розныя: гумарэска, байка, пародыя, эпіграма, фельетон, жарт, сатырычная мініяцюра і інш.

Конкурс праводзіцца з 1 мая да 1 верасня. У мэтах прапаганды роднай мовы работы прымаюцца на беларускай мове, на якой і выходзіць часопіс «Вожык».

Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, вызначыць 5 прызавых месцаў.

Падвядзенне вынікаў адбудзецца падчас правядзення Дня беларускага пісьменства ў Капылі 5 верасня з уручэннем узнагарод. Аўтарам найлепшых твораў будзе дадзена магчымасць выступіць з імі на свяце.

Творы пераможцаў плануецца надрукаваць у часопісе «Вожык». Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны граматамі Выдавецкага дома «Звязда», дыпломамі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ.

Работы, набраныя на камп’ютары, дасылаць на адрас: 220034, г. Мінск, вул. Захарава, д. 19, Рэдакцыя часопіса «Вожык» (e-mail: a-vojik@yandex.by) альбо на адрас: 220034, г. Мінск, вул. Фрунзэ, д. 5, пакой 309, Мінскае гарадское аддзяленне СПБ (e-mail: mgo-oo-spb@mail.ru).

Канкурсанты ўказваюць прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, хатні адрас з паштовым індэксам, пашпартныя звесткі, кантактныя тэлефоны, інфармацыю пра сябе (аўтабіяграфію, творчую справаздачу).

Тэлефоны для даведак: 244-92-37 (часопіс «Вожык»), 392-59-06 (Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».