Вы тут

Па факту ДТЗ у Магілёўскім раёне з гібеллю чатырох чалавек узбуджана крымінальная справа


Па факце ДТЗ у Магілёўскім раёне з гібеллю чатырох чалавек, у тым ліку двухгадовага дзіцяці, упраўленнем Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт СК Беларусі.


«Для ўстанаўлення абставінаў таго, што адбылося, прызначаныя неабходныя экспертныя даследаванні, вытворчасць якіх даручана спецыялістам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз», — удакладняе афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Анастасія Лаўрыновіч.

Нагадаем, у нядзелю апоўдні адбылася страшная аварыя.

«6 чэрвеня каля 13:28 у Магілёўскім раёне 36-гадовая жыхарка горада Мінска, калі кіравала аўтамабілем Citroën Xantia па аўтадарозе Магілёў-Чэрыкаў-Касцюковічы (паблізу вёскі Шчэжар 1) і рухалася ў бок горада Магілёва, падчас здзяйснення абгону выехала на паласу сустрэчнага руху і здзейсніла сутыкненне з грузавым аўтамабілем MAN, які рухаўся насустрач. У выніку дарожна-транспартнага здарэння кіроўца Citroën і пасажыры, які ехалі з ёй (жанчына 65 гадоў, мужчына 40 гадоў і дзяўчынка 2 гадоў) загінулі. Усе яны мінчане, — расказала журналісту „Звязды“ інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Вольга Вершубская. — Гэта сям’я: жонка, муж, іх дзіця і маці мужчыны».

Інспектар заўважыла, што пакуль дакладна невядома, дзе менавіта выехала на паласу сустрэчнага руху кіроўца легкавога аўтамабіля, бо ў гэтым месцы ёсць і перарывістая, і суцэльная, і двайная суцэльная лініі гарызантальнай дарожнай разметкі.

«На дадзены момант (поўдзень 7 чэрвеня. — „Зв.“) на 100 працэнтаў вядома толькі, што яна выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне, — сказала Вольга Вершубская. — Экспертыза яшчэ не завершана. На гэтым участку дарога мае дзве паласы руху — па адным у кожным кірунку, акрамя таго — „кішэню“ для аўтобуснага прыпынку і пашырэнне перад перакрыжаваннем».

Прадстаўніца дарожнай аўтаінспекцыі дадала, што Citroën быў абсталяваны дзіцячым крэслам, але гэта не выратавала дзіця.

«Мы звяртаемся да кіроўцаў: калі кіруеце транспартным сродкам, выказвайце максімальную ўвагу і асцярожнасць, не здзяйсняйце рызыкоўных манеўраў, асабліва, калі ў аўтамабілі знаходзяцца дзеці! Падчас канікул колькасць дзяцей на дарогах павялічваецца: і сярод пасажыраў, і сярод пешаходаў. Адмоўцеся ад любой рызыкі на дарозе! Не спяшайцеся, не адцягвайце ўвагу ад сітуацыі на праезджай частцы! Любая спешка можа абярнуцца трагедыяй», — сказала яна.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота Следчага камітэта

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ацэнка дзеянняў урада і давер да апазіцыі — Мусіенка пракаменціраваў вынікі сацапытання

Ацэнка дзеянняў урада і давер да апазіцыі — Мусіенка пракаменціраваў вынікі сацапытання

Па заказе ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» — АНТ з 5 па 21 ліпеня Аналітычны цэнтр ЕсооМ з прыцягненнем фонду «Украінская палітыка» правёў

Палітыка

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

З беларуска-літоўскай граніцы працягваюць паступаць весткі, ад якіх проста кроў стыне ў жылах. 

Грамадства

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Вызначыцца з выбарам прафесіі і месцам навучання можна да 7 жніўня ўключна.

Спорт

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

У сераду ў Мінск вярнуўся бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у скачках у вышыню Максім Недасекаў.